Пытанне: забыўся своечасова звярнуцца ў міліцыю з заявай аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння дазволу на права захоўвання і нашэння паляўнічай агнястрэльнай зброі, якая належыць мне. Ці прадугледжана за гэта якая-небудзь адказнасць?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Сяргей Ігнацік:
– У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам заява аб падаўжэнні тэрміну дзеяння дазволу падаецца за месяц да яго заканчэння і разглядаецца органам унутраных спраў на працягу 15 рабочых дзён з дня падачы. Парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў падаўжэння дзеяння дазволаў на захоўванне і нашэнне агнястрэльнай, газавай, пнеўматычнай або кідальнай зброі з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем, за што прадугледжаны штраф ад 4 да 15 базавых велічыняў.
Нагадваем, што кругласутачна ў АУС Дзятлаўскага райвыканкама працуюць тэлефоны гарачай лініі: 8(01563) 3-00-44, 3-00-54, 8(029) 3508064, 5806042, па якіх можна паведаміць пра факты незаконнага захоўвання, вырабу зброі, састаўных частак і боепрыпасаў да яе, выбуховых рэчываў і прылад або добраахвотна здаць яе ў органы ўнутраных спраў. Асобы, якія добраахвотна здалі прадметы, названыя вышэй, вызваляюцца ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga