Пытанне: якія меры будуць прыняты супрацоўнікамі органаў унутраных спраў для забеспячэння бяспекі ў навагоднюю ноч?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук:

– Новы год – адно з самых любімых святаў у дарослых і дзяцей. Яно заўсёды суправаджаецца культурна-масавымі і відовішчнымі мерапрыемствамі, добрым настроем і весялосцю.

Асаблівую ўвагу хацелася б звярнуць на тое, што распіваць спіртныя напоі (нават слабаалкагольнае піва) у грамадскіх месцах забаронена, праносіць спіртное ў месцы правядзення мерапрыемстваў таксама нельга. Асобы, якія знаходзяцца ў п’яным выглядзе, туды прапускацца не будуць. Таксама забаронена мець пры сабе халодную, агнястрэльную, газавую ці іншую зброю, выбуховыя рэчывы, прадметы, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў. Пад забарону падпадаюць і спецыяльна вырабленыя або прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якіх можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю людзей або наносіць матэрыяльную шкоду грамадзянам і арганізацыям.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации