У цяперашні час найбольш распаўсюджана тэлефоннае і інтэрнэт-махлярства.
Практычна кожны тыдзень у нашым раёне хтосьці становіцца ахвярай злачынцаў з сусветнага павуціння.
Парады дае старшы ўчастковы інспектар АУС райвыканкама Аляксандр Скварчынскі:
– Парада першая. Не ўспрымайце любую атрыманую інфармацыю, як ісціну ў апошняй інстанцыі. Перш чым рэагаваць, задумайцеся ці падобна гэта на праўду. Стаўце пад сумнеў нават паведамленні ў сацыяльных сетках, якія вы атрымалі ад сяброў. Іх акаунт маглі ўзламаць.
Парада другая. Не верце абяцанням велізарнай выгады. Гэта тычыцца прапановаў зарабіць мільёны, аддаўшы пару тысяч рублёў, і сенсацыйных скідак. Калі б хтосьці прыдумаў схему, якая працуе для вялікага заробку пры мінімальных укладаннях, навошта яму дзяліцца ёю з вамі? Усе скідкі – гэта добра прадуманы маркетынгавы ход. Ні адзін прадавец не стане аддаваць тавар ніжэй за сабекошт.
Парада трэцяя. Беражыце асабістыя даныя. Калі на сумніўных рэсурсах вас просяць іх увесці, не згаджайцеся. Вопытныя ашуканцы нават мінімум інфармацыі могуць ператварыць ва ўласную выгаду.
Парада чацвёртая. Не рэагуйце на паведамленні і званкі з незнаёмых нумароў. Калі вы атрымалі паведамленне з просьбай адправіць грошы, перайсці па спасылцы, ператэлефанаваць. Не рэагуйце! Нават калі паведамленне інтрыгуе, палохае або весяліць. Гэта падман. Ашуканцы выклікаюць у вас моцныя эмоцыі, каб было лягчэй выманіць жаданыя грошы.
Парада пятая. Будзьце пільныя. Наўрад ці хто-небудзь зможа пералічыць усе спосабы падману ў Інтэрнэце! Толькі ўважлівасць і недавер да тых, хто просіць, пераконвае і прапануе, зможа па-сапраўднаму зберагчы ад ашуканцаў.
Ірына КАМАРОВА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…
Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…
90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае
На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…