Пытанне: якая адказнасць прадугледжана за незаконнае адабранне або прыняцце ў залог дакументаў?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзмітры Плаўскі:
– За незаконнае адабранне службовай асобай дакумента, які сведчыць асобу, прадугледжана накладанне штрафу ў памеры да пяці базавых велічыняў, а прыняцце дакумента, які сведчыць асобу, або дакумента для выезду з Рэспублікі Беларусь і (або) уезду ў Рэспубліку Беларусь у залог – штраф у памеры ад дзвюх да шасці базавых велічыняў.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga