Пытанне: як засцерагчы свой веласіпед ад крадзяжу?
Адказвае старшы ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр Скварчынскі:
– Пакідайце веласіпед там, дзе ўвесь час ёсць людзі, але іх не вельмі шмат. Не захоўвайце ў пад’ездзе і на лесвічнай пляцоўцы, лепш пакідаць у кватэры, на балконе ці ў спецпамяшканні. Выкарыстоўвайце велазамкі, прышпіляйць пажадана за дзве дэталі. Усталюйце веласігналізацыю. Здымайце ланцуг, пакідаючы веласіпед надоўга: без ланцуга на ім проста не атрымаецца паехаць. Захоўвайце дакументы аб пакупцы веласіпеда, фатаграфуйце яго серыйны нумар рамы і асаблівыя прыкметы. Гэта дапаможа ідэнтыфікаваць транспартны сродак у выпадку крадзяжу. Памятайце: чым больш незвычайны веласіпед, тым складаней яго прадаць. Таму можна размаляваць раму, упрыгожыць колы, аформіць руль і іншыя дэталі.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga