Азбука горада

Сёлета традыцыйны атрадны конкурс у дзённым выхаваўча-аздараўленчым летніку “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы выйшаў за межы летняй фантазіі. Юным следапытам трэба было прайсці “Гарадскі квэст” па вуліцах райцэнтра з незвычайным заданнем: сабраць назву свайго летніка, не выкарыстоўваючы літар.

Запаветнае слова было схавана ў архітэктуры і прыродзе. Абрысы строгай У дзеці разгледзелі ў скрыжаванні старых галінак дрэва, Л знайшлі ў апорах ліній электраперадачы, а К у мудрагелістых узорах каваных варот.

Самай складанай аказалася літара Ы – яе дзеці склалі самі.

Жывая палітра

А яшчэ ў гэтым летніку прайшло патрыятычнае спаборніцтва “Жывая палітра, сімвалы роднай краіны”. Выхаванцам  патрэбна было не проста намаляваць сцяг Рэспублікі Беларусь, а стварыць яго арыгінальны малюнак, праявіўшы фантазію і камандны дух.

Атрад “Чароўная крэйда” замест фарбаў і алоўкаў выкарыстаў уласныя рэчы. На імправізаваным палатне дзеці спрытна расклалі футболкі, шорты і нават красоўкі, падабраўшы іх па колеры . “Сатканы” сцяг сімвалізаваў адзінства атрада і любоў да сваёй краіны.

За бяспеку – разам!

У выхаваўча-аздараўленчым летніку “Сузор’е адкрыццяў” Раклевіцкай пачатковай школы прайшло мерапрыемства па правілах бяспекі, арганізаванае сумесна з прадстаўнікамі РАНС, раённай арганізацыі АСВОД.

Выхаванцы ўспомнілі правілы пажарнай бяспекі, інспектар расказала, як паводзіць сябе ў выпадку ўзнікнення пажару і чаму важна не жартаваць з агнём, гулялі ў тэматычныя гульні, прымяралі баявое адзенне ратаўніка.

Цікавай аказалася экскурсія ў пажарную аварыйна-выратавальную часць № 1 горада Дзятлава. Выхаванцы пазнаёміліся з прафесіяй дыспетчара, пабывалі ў задымленым пакоі, разглядалі пажарныя машыны, даведаліся аб прызначэнні кожнага аўтамабіля, аб тым, якое абсталяванне выкарыстоўваецца для тушэння пажараў і выратавання людзей.

Асаблівая ўвага на час канікулаў і купальнага сезона была нададзена бяспецы на вадзе і аказанні першай дапамогі. А самым цікавым стала катанне на катамаранах.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации