Ведае ўчастковы. А вашы дзеці дома?

Пытанне: калі падлетка ноччу на вуліцы затрымае міліцыя, што будзе? Ці адпусцяць яго адразу, калі высветліцца, што ён, умоўна, знаходзіцца ў 10 метрах ад свайго дома?

Адказвае старшы ўчастковы інспектар АУС райвыканкама Віктар Лазута:

– Бацькі (апекуны, папячыцелі) абавязаны суправаджаць дзяцей, якія не дасягнулі ўзросту шаснаццаці гадоў, у перыяд з дваццаці трох да шасці гадзін па-за жыллём, або забяспечваць іх суправаджэнне паўналетнімі асобамі.

Калі дзіця ўсё ж будзе заўважана супрацоўнікамі АУС у позні час сутак, то міліцыянер, высветліўшы яго асобу і ўзрост, патэлефануе бацькам і даведаецца, па якой прычыне яно апынулася на вуліцы без суправаджэння. Прыехаць за ім можна будзе на працягу трох гадзін. У адваротным выпадку або калі бацькі, напрыклад, будуць знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, дзіця даставяць у сацыяльна-педагагічны прытулак. Акрамя складання пратакола, бацькам дзяцей, якія любяць начныя прагулкі, пагражае папярэджанне або штраф да дзвюх базавых велічыняў. Калі падобнае паўторыцца на працягу года, то памер штрафу можа павялічыцца ў 2,5 разы.

У вападку ўчынення непаўналетнім адміністрацыйнага правапарушэння або злачынства, але ён пры гэтым не дасягнуў узросту, з якога надыходзіць адміністрацыйная або крымінальная адказнасць, бацькі заплоцяць штраф у памеры да дзесяці базавых велічыняў.

Варта будзе адзначыць, што каля 40 % злачынстваў, учыненых дзецьмі ва ўзросце да 18 гадоў, прыходзіцца на вячэрні і начны час. Таму абмежаванне перыяду іх знаходжання на вуліцы з’яўляецца, хутчэй, ахоўнай мерай. Яно дапамагае не толькі абараніць дзяцей ад злачынных замахаў, але і зменшыць колькасць непаўналетніх, уцягнутых ва ўчыненне злачынстваў. Дарэчы, на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ў 2022 годзе зафіксавана 10 фактаў уцягвання дзяцей ва ўчыненне злачынстваў. Фігурантамі крымінальнай справы летась сталі двое непаўналетніх. 19 чалавек ва ўзросце да 16 гадоў былі затрыманы праваахоўнікамі за парушэнне антыалкагольнага заканадаўства. 16 законных прадстаўнікоў непаўналетніх былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за знаходжанне дзяцей на вуліцы ў начны час.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

15 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

15 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

15 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

16 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

17 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago