У ААТ “Дварэцкі льнозавод” пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшоў семінар-вучоба па ахове працы для работнікаў прадпрыемства.
Са спецыялістамі завода сустрэліся ўдзельнікі мабільнай групы па захаванні заканадаўства аб ахове працы ўсіх сфераў дзейнасці Дзятлаўскага раёна і члены камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці пры райвыканкаме.
Адкрываючы пасяджэнне, Вадзім Бялятка падкрэсліў, што тэма надзвычай актуальная як для раёна, так і для льнозавода, бо тут на працягу апошніх гадоў рэгіструюцца факты траўматызму і няшчасных выпадкаў. Вадзім Аляксандравіч азнаёміў удзельнікаў семінара са станам вытворчага траўматызму і мерамі, якія прадпрымаюцца для яго прафілактыкі на Гродзеншчыне і ў Дзятлаўскім раёне ў прыватнасці. Акцэнтаваў увагу на тым, што ў арганізацыях у гэтым кірунку праводзіцца значная работа. На ўзбраенні спецыялістаў такія формы, як круглыя сталы, семінары, сходы, пашыраныя планёркі, канферэнцыі, дні аховы працы, тыдні нулявога траўматызму, месячнікі бяспекі, функцыянуюць раённая камісія і мабільная група, на прадпрыемствах укаранёна сістэма кіравання аховай працы, арганізаваны навучанне і праверка ведаў кіраўнікоў і спецыялістаў. Не менш важную ролю іграюць маніторынгі, якія дазваляюць не толькі выявіць недахопы, але і аказаць метадычную і практычную дапамогу. У першым квартале гэтага года мабільная група райвыканкама 25 разоў наведала арганізацыі, выявіла 193 парушэнні, кіраўнікі атрымалі рэкамендацыі па іх ухіленні.
На жаль, прафілактычная работа не заўжды дае жаданы вынік: на Гродзеншчыне за студзень-сакавік цяжкія траўмы на вытворчасці атрымалі 27 чалавек (летась –19). На Дзятлаўшчыне зарэгістраваны чатыры выпадкі вытворчага траўматызму, два з якіх з цяжкімі наступствамі (адзін – на льнозаводзе). Заўжды важна памятаць, што ахова працы – не проста правілы і інструкцыі, але і культура паводзінаў, а галоўнае – асабістая адказнасць і ўважлівасць кожнага з работнікаў, таму работа ў гэтым кірунку павінна быць якаснай.
Аб захаванні патрабаванняў пажарнай бяспекі супрацоўнікам завода нагадаў намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Сяргей Кухарчык, расказаў, што на льнозаводзе прайшоў маніторынг, заўвагі ад ратаўнікоў нязначныя, тым не менш, вытворчасць тут пажаравыбухованебяспечная – кантроль і ўважлівасць павінны быць пастаяннымі.
Памочнік доктара-гігіеніста Дзятлаўскага райЦГЭ Марыя Шымчык звярнулася да ўмоваў працы работнікаў прадпрыемства, спынілася на адпаведнасці працоўных месцаў гігіенічным нарматывам, забяспечанасці сродкамі індывідуальнай абароны, правілах іх выкарыстання, відах і перыядычнасці праходжання медыцынскіх аглядаў, захворваннях з часовай непрацаздольнасцю.
Старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак расказаў, як у арганізацыі ажыццяўляецца грамадскі кантроль прафсаюзных інспектараў за ўмовамі і аховай працы, а таксама нагадаў алгарытм паведамлення аб няшчасных выпадках на вытворчасці.
Падводзячы вынікі семінара, Вадзім Бялятка заклікаў спецыялістаў прадпрыемства заўжды памятаць, што яны нясуць адказнасць не толькі за сябе, але і за здароўе падначаленых, таму важна часцей нагадваць людзям правілы бяспекі, не баяцца своечасова рабіць заўвагі і абавязкова выкараняць абыякавасць.
Праграму мерапрыемства прадоўжыла работа камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці пры райвыканкаме, у час пасяджэння якой з адказнымі спецыялістамі завода на чале з дырэктарам Аляксеем Зелянухам былі разгледжаны пытанні стану вытворчага траўматызму ў ААТ “Дварэцкі льнозавод” і своечасовага праходжання медыцынскіх аглядаў работнікамі гэтай арганізацыі. Напрыканцы прысутныя наведалі абноўлены клас па навучанні тэхніцы бяспекі, азнаёміліся з абсталяваннем, стэндамі і дакументацыяй аб праходжанні работнікамі інструктажоў і праверак ведаў.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Пытанне: якая будзе адказнасць за вырошчванне маку? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Віталь Грышук: – Аддзел…
Пышныя букеты, прыгожыя ўборы, святочная атмасфера з лёгкай ноткай хвалявання. 23 мая ў школах Дзятлаўшчыны…
В Дятлово завершился 1-й этап республиканских соревнований по футболу среди детей и подростков «Кожаный мяч»…
4 июня в здании Дятловского райисполкома (ул. Ленитна,18, каб. 105) заместителем начальника управления Департамента финансовых…
26 мая с 10.00 до 12.00 по телефону 8 (01563) 30326 прямую телефонную линию по…
Никого уже не удивляют подростки на улице, распивающие энергетики как обычную газировку. С этим напитком…