Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было выязным і прайшло ў адным з сельскіх выканаўчых камітэтаў раёна.
На выбар фармату работы паўплывала тое, што праблемныя сем’і, якія жывуць на тэрыторыі сельсавета, ухіляліся ад сустрэч на камісіі ў райцэнтры. Разгледжаны два пытанні: з маці навучэнца каледжа, жыхара нашага раёна, з якім праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, пагаварылі аб паводзінах сына і абмеркавалі далейшы шлях узаемадзеяння з хлопцам; у другой сям’і, якая прыехала на тэрыторыю сельсавета пасля знаходжання за мяжой, у сацыяльна ненадзейным становішчы прызналі непаўналетняга сына.
Спецыяльнасць выбраў сам, але расчараваўся
З моманту прызнання навучэнца аднаго з каледжаў у сацыяльна ненадзейным становішчы і пачатку з ім індывідуальнай прафілактычнай работы прайшло некалькі месяцаў, аднак паляпшэнняў у паводзінах хлопца пакуль не назіраецца. Навучальная ўстанова паведаміла ў камісію па справах непаўналетніх райвыканкама, што непаўналетні жыхар нашага раёна без уважлівых прычын прапусціў каля трохсот вучэбных гадзін, мае акадэмічную запазычанасць. Яго бацькоў неаднаразова выклікалі на савет прафілактыкі каледжа, аднак паўплываць на юнака так і не ўдалося. Калі ён і надалей будзе абыякава ставіцца да вучэбнай праграмы, рызыкуе быць адлічаным.
Як патлумачыла маці хлопца, якая прадстаўляла інтарэсы сына на пасяджэнні камісіі, нявыхады на заняткі – следства расчаравання сына ў выбранай спецыяльнасці. Прычым, бацькі не чакалі такога выніку, бо хлопец выбіраў прафесію сам, адхіліўшы прапановы дарослых. Спачатку яму падабалася, былі добрыя адзнакі і паспяховасць, хвалілі выкладчыкі, аднак усё змянілася. Цяпер не атрымліваецца вярнуць непаўналетняму інтарэс да вучобы: у яго адсутнічае жаданне звязваць будучыню з выбранай прафесіяй. На пытанне, а што далей, маці толькі паціскае плячыма, сыну ж пагражае адлічэнне, магчыма нават прадаўжэнне вучобы ў спецыялізаванай установе. Варта адзначыць, што ў хлопца ёсць падобны жыццёвы вопыт: пэўны перыяд ён атрымліваў адукацыю ва ўстанове закрытага тыпу, дзе характарызаваўся толькі станоўча. Што дапамагала быць паспяховым: адсутнасць спакусаў ці жаданне хутчэй вярнуцца дахаты, сказаць складана. Тым не менш, усё можа паўтарыцца.
Для больш дэталёвага аналізу і выбару аптымальных рашэнняў маці непаўналетняга прапанавалі разам з сынам наведаць спецыялістаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра, якія заадно падкажуць, як палепшыць дзіцяча-бацькоўскія адносіны.
Сітуацыя застаецца на кантролі, работа з сям’ёй прадаўжаецца.
Наладзіць жыццё магчыма, галоўнае – жаданне
Пасля паступлення інфармацыі аб знаходжанні падлетка ў неспрыяльнай абстаноўцы, у сям’і было праведзена сацыяльнае расследаванне, вынікі якога разгледжаны на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх.
Як стала вядома, некалькі месяцаў таму маці хлопца і яе сужыцель прыбылі ў Беларусь з краіны-суседкі, дзе пражылі некалькі апошніх гадоў. Іх непаўналетняга сына ў сакавіку па даверанасці прывезла цётка, якая за мяжой была апекуном. Цяпер дарослыя працуюць на тэрыторыі нашага раёна, атрымалі арэнднае жыллё, аднак маці ўжо паспела трапіць у поле зроку службаў прафілактыкі.
На жаль, у іншай дзяржаве сямейнае жыццё таксама не ладзілася. Сын-падлетак звярнуўся ў паліцыю і паскардзіўся, што дома яго выхоўваюць пры дапамозе фізічнай сілы, у выніку хлопец аказаўся ў замежным дзіцячым доме, з якога неаднаразова ўцякаў, потым атрымаў адтуль адмоўную характарыстыку.
На пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама юнак прызнаўся, што абвінавачванне бацькоў перад паліцыяй было лжывым (так ён паспрабаваў ім адпомсціць за тое, што прымушалі вучыцца і абмяжоўвалі ў карыстанні мабільным тэлефонам). Жарт падлетка стаў сур’ёзнай праблемай для сям’і і, можна сказаць, пакараннем для яго самога. Доўгі перыяд хлопцу не ўдавалася ўз’яднацца з роднымі. Цяпер бяда мінула, аднак узніклі новыя праблемы. У Беларусі, каб прадоўжыць вучобу, яму давядзецца пацвердзіць якасць сваіх ведаў і здаць іспыты па прадметах, якіх не вывучаў за мяжой, аднак яны абавязковыя для школьнай праграмы ў нашай краіне. Зразумела, што ўсе пытанні вырашальныя, калі прыкласці намаганні. Разам з тым, сітуацыя патрабуе больш уважлівага падыходу, а ў сям’і выяўлены паказчыкі недабрабыту, таму хлопца прызналі ў сацыяльна ненадзейным становішчы.
Вадзім БЯЛЯТКА,
намеснік старшыні райвыканкама, старшыня камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама
Святлана ЗАЛУЧАН,
намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама
Ірына СТЫРНІК,
карэспандэнт газеты “Перамога”, член камісіі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
23 мая в 19-55 спасателям по номеру "101" поступило сообщение о пожаре жилого дома по…
23 мая в 20-18 спасателям по номеру "101" поступило сообщение о пожаре бани в деревне…
Пытанне: якая будзе адказнасць за вырошчванне маку? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Віталь Грышук: – Аддзел…
Пышныя букеты, прыгожыя ўборы, святочная атмасфера з лёгкай ноткай хвалявання. 23 мая ў школах Дзятлаўшчыны…
В Дятлово завершился 1-й этап республиканских соревнований по футболу среди детей и подростков «Кожаный мяч»…
4 июня в здании Дятловского райисполкома (ул. Ленитна,18, каб. 105) заместителем начальника управления Департамента финансовых…