12 чэрвеня музычная рэтра-вечарына сабрала ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці шматлікіх аматараў рок-н-ролу.
Вечар у стылі рэтра ладзіўся для пажылых людзей раённага цэнтра, гасцей горада, а таксама для аматараў танцавальных вечарынак. Арганізавалі мерапрыемства сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
Тэму сустрэчы падтрымалі мясцовыя “стылягі” – удзельнікі клуба “Нам гады не бяда”, людзі пенсійнага ўзросту. Дамы фарсілі ў прыгожых сукенках, яркіх каляровых пінжаках і элегантных капелюшах. Можна было ўбачыць папулярныя ў мінулым стагоддзі прычоскі.
Удзельнікі сустрэчы ўзгадвалі яскравыя моманты маладосці і тым самым вярталі сябе ў той час, калі яшчэ слухалі вінілавыя пласцінкі і катушачныя магнітафоны, пілі газіроўку з аўтаматаў і весела, па-сяброўску бавілі час.
З першых хвілін сустрэчы ўдзельнікі вярнуліся ў 60-я –70-я гады.
Танга, факстрот, вальс – і гэта далёка не поўны спіс танцавальных кампазіцый, пад якія танцавала пакаленне 60-х.
Ідэальным дадаткам да атмасферы сталі музычныя шлягеры мінулых гадоў у выкананні раённых артыстаў.
Для ўдзельнікаў сустрэчы ладзіліся конкурсы і віктарыны, была арганізавана выстава фотаздымкаў на вінілавых пласцінках.
Фіналам сустрэчы стаў танцавальны флэш-моб пад хіты песень 60-х -70-х.
– Лічу, што вечар атрымаўся на славу. Усім было весела і цікава. Гэта толькі адно са святочных мерапрыемстваў. А колькі іх яшчэ наперадзе! – падзялілася ўражаннямі Ядзвіга Гушча. – Такія вечары вяртаюць нас у нашу маладосць, калі мы бесклапотна танцавалі на пляцоўках. Усе гэтыя ўспаміны хвалююць нашы сэрцы, надаюць нам сілы і вяртаюць у самую чароўную пару жыцця – маладосць. Такія сустрэчы – гэта прыемныя хвіліны радасці, калі мы можам сабрацца разам, пагутарыць, падзяліцца ўспамінамі мінулых гадоў, а таксама радаснымі падзеямі, якія адбыліся ў нашым жыцці.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…