Трывалым водарам свежаскошанай травы напаўняюцца сенажаці –аграрыі Дзятлаўшчыны працягваюць касьбу і нарыхтоўку кармоў.
Чарговая сельскагаспадарчая кампанія – касавіца – адна з самых адказных і важных для аграрыяў. Майскія дажджы паспрыялі буйнаму росту траў, а таму справіцца з задачамі касьбы хутка і ў час – справа тэрміновая.
Як адзначылі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, па стане на пятніцу, 14 чэрвеня, у раёне першым укосам скошана 9481 гектар траваў, ўбраны скошаныя травы з плошчы 8597 гектараў, што складае 91 працэнт ад запланаванага.
Яшчэ адна неадкладная задача, якая стаіць перад аграрыямі раённых сельгасгаспадарак – нарыхтоўка кармоў. Значную ролю мае не толькі колькасць нарыхтаванага, але і якасць, ад якой напрамую залежыць прадуктыўнасць кароў.
Закладка сенажу з траваў першага ўкосу актыўна ідзе ва ўсіх сельскіх гаспадарках раёна. Па стане на 14 чэрвеня аграрыі раёна ўжо нарыхтавалі 27 719 тон сянажнага корму, у тым ліку 1927 тон – у рулонах.
Калі не перашкодзяць дажджы, першы ўкос у раёне плануецца завяршыць у аптымальныя тэрміны.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…