Дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк расказаў аб тым, якім чынам падтрымліваецца стан асфальтавых аўтадарог у райцэнтры і пасёлках:
– Сёлета, як і кожны год, пасля зімовага перыяду за тры дні быў праведзены ямачны рамонт гарадскіх аўтадарог і дваровых тэрыторый па вуліцах Навагрудскай, Міцкевіча, Перамогі. Таксама выконваліся работы па падняцці каналізацыйных люкаў, якія праселі за зіму, – аднавілі каля 15 такіх аб’ектаў. Паралельна з намі рамонт сваіх сетак і люкаў рабіў “Белтэлекам”. Паўторны рамонт дарог праводзіўся перад святочнымі мерапрыемствамі да юбілею горада. Што тычыцца парушэння дарожнага пакрыцця па вуліцы Кірава, яно ўтварылася з-за парыву сетак каналізацыі, які мы ліквідавалі, аднак грунт у гэтым месцы зноў і зноў прасядае. Ямы былі не крытычнымі для аўтамабільнага руху, таму не патрабавалі экстранных мераў. Праблему пастараемся вырашыць ужо ў гэтым месяцы, разам з асфальтаваннем тратуараў па вуліцы Кірава. У далейшым ямачны рамонт будзе праводзіцца да і пасля наступлення асенне-зімовага перыяду, дадаткова – летам, па меры неабходнасці.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…