Сумленна ставіцца павінен кожны

У нумары газеты “Перамога” за 8 ліпеня гэтага года быў надрукаваны артыкул “Цішыня і спакой.

Не трывожаць памерлых клопаты жывых”, у якім вялася гаворка аб добраўпарадкаванні могілак вёскі Лудзічы, а калі больш канкрэтна – аб устаноўцы агароджы, пра што расказваў ураджэнец вёскі Іван Ёдчык, які ўдзельнічаў у работах.

На сёння пытанне закрыта – агароджа ўстаноўлена. Аднак на гэтым мы не паставілі кропку і даведаліся ў старшыні Вензавецкага сельвыканкама Алега Шымко, што ўвогуле робіцца на тэрыторыі сельсавета для навядзення парадку на такіх аб’ектах. Папярэдне варта адзначыць, што гэта не адзіны “фронт” клопату мясцовай улады. У сельвыканкаме працуюць 3 спецыялісты, у поле адказнасці якіх уваходзяць вельмі многія пытанні, што тычацца камфорту, бяспекі і абароненасці насельніцтва, чысціні ў вёсках і многіх іншых бакоў чалавечага побыту як афіцыйных, так і жыццёвых. Менавіта па гэтай прычыне органы мясцовага самакіравання заўсёды цесна супрацоўнічаюць са старастамі вёсак, спадзяюцца на грамадзянскую ініцыятыву і сумленнасць саміх гаспадароў у пытаннях, якія тычацца канкрэтна асабістай адказнасці людзей.

– На тэрыторыі нашага сельсавета размешчана 6 могілак, – патлумачыў Алег Іванавіч. – Безумоўна, пагосты – месцы святыя для любога селяніна, і мы стараемся надаваць ім пастаянную ўвагу, хаця з фінансавага пункту гледжання рабіць гэта няпроста. Справа ў тым, што да 2023 года на балансе сельскага выканаўчага камітэта або іншай спецыялізаванай арганізацыі могілкі не стаялі, а значыць, грашовыя сродкі на іх утрыманне і добраўпарадкаванне не выдзяляліся. Усе работы праводзіліся за кошт сродкаў грамадзян. Зараз 3 з 6 могілак агароджаны. У 2012 годзе за грошы вяскоўцаў агароджа ўстаноўлена на вензавецкіх, крыху раней, у 2009-м, – на яварскіх могілках, дзе спонсарскую дапамогу аказаў ураджэнец вёскі Сяргей Клімовіч і самі людзі, сёлета сваёй чаргі дачакаліся лудзіцкія, і таксама за грошы вяскоўцаў.

У 2023 годзе пачаты выраб дакументаў для пастаноўкі могілак на баланс Дзятлаўскага РУП ЖКГ. У Кашкалах і Гнаінскіх яны ўжо перададзены камунгасу, астатнія знаходзяцца ў стадыі перадачы.

Разам з тым сельвыканкам па меры неабходнасці арганізоўвае вываз смецця, уладкоўвае пляцоўкі для яго збору, ажыццяўляе падкошванне могілак, праводзіў работы па выдаленні аварыйных і сухастойных дрэваў, выразцы параснікаў, арганізоўваў суботнікі па ўборцы і падсыпку дарог да месцаў пахавання. Пры зваротах грамадзян дрэвы, якія ствараюць пагрозу для помнікаў, абследуюцца камісійна, прымаюцца меры па іх выдаленні.

На жаль, не ўсе жыхары займаюць адказную пазіцыю пры навядзенні парадку. Нярэдка на могілках “вырастаюць” звалкі смецця ў розных месцах, хаця пляцоўкі для яго складавання абсталяваны. Сельскі выканаўчы камітэт звяртаецца з вялікай просьбай да грамадзян быць больш актыўнымі і сачыць за месцамі пахавання сваіх блізкіх, а ўсім, хто ставіцца да гэтага сумленна і адказна, мы выказваем шчырую ўдзячнасць.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

МВД объявляет творческий конкурс, посвященный 110-летию милиции Беларуси!

Министерство внутренних дел проводит конкурс на лучшие литературное, художественное и музыкальное произведение об органах внутренних…

3 минуты ago

Пик лета не прошел? Синоптики рассказали, когда на неделе ожидать главного зноя

Когда на неделе ожидать главного зноя, рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю радиоактивного…

9 минут ago

Ирина Журская. Жена спасателя – надежный тыл героя

В рамках областного проекта «Женское лицо спасательного ведомства», инициированного первичной организацией Гродненского областного управления МЧС…

3 часа ago

В Беларуси намолотили более 4,6 млн тонн зерна

В Беларуси намолотили более 4,6 млн т зерна, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

3 часа ago

Рейд со СМИ. Выходные под контролем: дятловские спасатели усилили профилактическую работу на водоемах района

С наступлением жарких выходных многие жители и гости района устремились к водоемам, чтобы спастись от…

3 часа ago

ПРО:Безопасность. Нужно ли отключать мобильный телефон во время сильной грозы?

Во время сильной грозы отключать мобильный телефон полностью не требуется – современные смартфоны безопасны для…

3 часа ago