Кансультуюць спецыялісты

Пад дэвізам “Ваша здароўе – наш клопат” у сетцы аптэк рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Фармацыя” з 22 па 28 верасня праходзяць кансультацыі спецыялістаў па пытаннях прафілактыкі COVID-19 і грыпу, прымеркаваныя да Сусветнага дня фармацэўта, што адзначаўся 25 верасня.

Адна з такіх сустрэч адбылася сёння ў цэнтральнай раённай аптэцы № 55 горада Дзятлава. З наведвальнікамі пагутарылі, адказалі на хвалюючыя пытанні і раздалі тэматычныя памяткі загадчыца аптэкі Лідзія Баравік, доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага райЦГЭ Мікалай Дзядовіч, яго памочніца Таццяна Касіла.

Зразумела, даступна, але з захаваннем дыстанцыі і выкарыстаннем сродкаў асабістай абароны спецыялісты данеслі да пакупнікоў аптэкі актуальную інфармацыю.

– На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца пад’ём захворвання на каранавірусную інфекцыю, – акцэнтаваў увагу прысутных Мікалай Дзядовіч. – Адзіны спосаб абараніць сябе і блізкіх ад хваробы, якая можа адабраць жыццё ці надоўга пагоршыць стан здароўя, – гэта вакцынацыя. Вакцына – самы эфектыўны і надзейны сродак абароны ад інфекцыі. Яна “ахоўвае” не толькі прышчэпленага, але і яго родных і ўсіх, з кім даводзіцца кантактаваць. На 27 верасня на Дзятлаўшчыне першы кампанент супрацькаранавіруснай вакцыны ўжо атрымалі 5508 чалавек, або 23 % жыхароў раёна. Поўнасцю закончылі курс вакцынацыі 3776 чалавек (15,7 %). Прышчэпка ад COVID-19 бясплатная, фінансаванне ажыццяўляецца за кошт рэспубліканскага бюджэту, а прышчапіцца можна ў амбулаторна-паліклінічных установах па месцы жыхарства ці знаходжання.

Таксама Мікалай Мікалаевіч нагадаў прысутным аб неабходнасці штогадовай вакцынацыі супраць грыпу, бо даказана, што за гэты час узровень антыцелаў да хваробы ў арганізме зніжаецца. Разам з тым, штамы грыпу з цягам часу мяняюцца, таму атрыманая раней прышчэпка праз год можа быць неэфектыўная, а вось сама вакцына даволі дзейсная і лёгка пераносіцца.

Якія вакцыны ад каранавірусу выкарыстоўваюцца ў нашым раёне, каму абавязкова прышчапляцца і якія бываюць супрацьпаказанні,  патлумачыла Таццяна Касіла. Яна раздала наведвальнікам аптэкі тэматычныя памяткі і адказала на ўсе пытанні.

Многія прысутныя прызналіся, што ўжо прайшлі вакцынацыю ад COVID-19. Сярод іх жыхарка вёскі Васявічы Валянціна Радзюк. Яна паведаміла, што прышчаплялася ў Дварэцкай амбулаторыі і першы кампанент вакцыны перанесла лёгка, пасля другога было часовае пагаршэнне самаадчування. Тым не менш, жанчына ўпэўнена, што вакцынавацца неабходна. Сама яна ў сёлетнім лютым у лёгкай форме перахварэла на каранавірус і больш сустракацца з ім не жадае.

– У аптэчнай сетцы Гродзенскай РУП “Фармацыя” на Дзятлаўшчыне ў дастатковай колькасці ёсць неабходныя сродкі прафілактыкі і лекі ад каранавіруснай інфекцыі і іншых захворванняў, – запэўніла загадчыца цэнтральнай раённай аптэкі № 55 горада Дзятлава Лідзія Баравік.

Яна расказала, што ва ўстанове зацверджаны план прафілактычных мерапрыемстваў, у рамках якога ажыццяўляецца вакцынацыя працоўнага калектыву, супраць COVID-19 ужо прывіта 40 % работнікаў. Пільна тут сочаць за іх самаадчуваннем. Перад пачаткам працоўнага дня дзейнічае “ўваходны фільтр”, на працягу змены таксама вымяраюць тэмпературу.

Для бесперабойнага забеспячэння насельніцтва у аптэчнай сетцы Гродзенскай РУП “Фармацыя” Дзятлаўшчыны пастаянна папаўняецца запас сродкаў індывідуальнай абароны, лекаў, антысептычных і дэзынфікуючых сродкаў. Каб знаходжанне людзей у аптэцы было бяспечным, набыты і ўстаноўлены ў гандлёвай зале рэцыркулятар паветра бактэрыцыдны ўльтрафіялетавы маркі “Віцязь”, рэгулярна праводзіцца вільготная ўборка з выкарыстаннем дэзсродкаў, забяспечана сацыяльнае дыстанцыраванне наведвальнікаў, устаноўлены дазатары з антысептыкам, расклеены плакаты і арганізаваны “куток прафілактыкі”, абсталявана асобная вітрына, дзе пакупнік на свой густ можа выбраць сродкі індывідуальнай абароны. А вось кліентаў без масак ў аптэцы не абслугоўваюць.

На развітанне спецыялісты пажадалі жыхарам раёна прайсці вакцынацыю, захоўваць меры асабістай бяспекі і не хварэць.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

16 минут ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

1 час ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

18 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

21 час ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

21 час ago