12 верасня – Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства. Следчы гучыць ганарова і адказна

Сёлета 15 гадоў з дня ўтварэння адзначае Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Гэта маладое ведамства, але яно ўжо паказала сваю значнасць. Расследаванне злачынстваў, абарона правоў грамадзян, дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў – гэта ўсё патрабуе ад супрацоўніка органаў папярэдняга следства не толькі прафесійных, але і пэўных асобасных якасцяў.

Напярэдадні прафесійнага свята пра асаблівасці працы, што самае галоўнае ў гэтай няпростай сферы і якія людзі служаць у Дзятлаўскім раённым аддзеле Следчага камітэта, расказала яго начальнік Таццяна Пратаковіч:

– За 15-гадовую гісторыю Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь прайшоў вялікі шлях ад ізноў створанага самастойнага праваахоўнага органа да сур’ёзнага ведамства. Яго праца за гэты час памянялася ў сувязі са змяненнем структуры злачыннасці, якая з кожным годам усё больш і больш адыходзіць у сферу інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, але і Следчы камітэт не стаіць на месцы, у яго работу ўкаранёны перадавыя навукова-тэхнічныя дасягненні, найноўшае праграмнае забеспячэнне для якаснага расследавання крымінальных спраў, выяўлення вінаватых асоб, дапамогі грамадзянам і дзяржаве.

Аднак Следчы камітэт, пачынаючы з першых яго дзён і да гэтага часу верны свайму дэвізу: “Закон. Справядлівасць. Айчына”.

– Што ўваходзіць у абавязкі супрацоўнікаў Следчага камітэта?

– Асноўнай задачай з’яўляецца ўсебаковае, поўнае, аб’ектыўнае і аператыўнае расследаванне злачынстваў. Следчы задзейнічаны практычна на ўсіх стадыях крымінальнага працэсу, ён выязджае на месца здарэння, дзе арганізуе працу ўсёй следча-аператыўнай групы, праводзіць праверкі па пэўнай катэгорыі заяў і паведамленняў, узбуджае крымінальныя справы, праводзіць папярэдняе расследаванне, назначае неабходныя экспертызы, збірае ўсе доказы, вырашае пытанне аб прымяненні той ці іншай меры стрымання ў адносінах да асобы, якая ўчыніла злачынства, і шмат іншага. Пасля выканання ўсіх неабходных следчых і працэсуальных дзеянняў прымае рашэнне аб перадачы крымінальнай справы пракурору для накіравання ў суд.

– Што лічыце галоўным у прафесіі следчага?

– Хачу адзначыць, што следчы – гэта ганарова і адказна. Кожны дзень ён сутыкаецца з новымі задачамі і выклікамі, якія стаяць перад ім пры расследаванні крымінальных спраў, таму павінен мець такія якасці, як прынцыповасць, непрадузятасць, настойлівасць, стрыманасць, адказнасць, уважлівасць, адданасць сваёй справе, прафесіяналізм, пастаяннае ўдасканаленне сваіх ведаў і навыкаў, гатоўнасць абараняць правы і законныя інтарэсы грамадзян, грамадства і дзяржавы.

– З якімі злачынствамі даводзіцца працаваць часцей за ўсё?

– Як ужо адзначалася раней, структура злачыннасці змяняецца з кожным годам, цяпер самымі распаўсюджанымі з’яўляюцца злачынствы ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, пачынаючы ад учынення ашуканскіх дзеянняў у сетцы Інтэрнэт, пра якія мы ўсе чулі, наркаабароту, заканчваючы злачынствамі супраць палавой свабоды і палавой недатыкальнасці. Таксама, як і раней, учыняюцца крадзяжы, прычыненне цялесных пашкоджанняў рознай ступені цяжкасці, ухіленне ад выплаты аліментаў і іншыя.

Як асабіста вы прыйшлі ў прафесію?

– У 1997 годзе пасля заканчэння Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы паступіла на службу ў Дзятлаўскі раённы аддзел унутраных спраў на пасаду старшага інспектара групы дазнання, а праз дзевяць гадоў была прызначана начальнікам следчага аддзялення названага тэрытарыяльнага падраздзялення АУС. Пасля стварэння Следчага камітэта я першапачаткова праходзіла службу на пасадзе намесніка начальніка Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта, а са студзеня 2022 года ўзначальваю дадзены аддзел. Магу з упэўненасцю сказаць, што ганаруся тым, што з’яўляюся супрацоўнікам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, а мая любімая праца з’яўляецца не толькі крыніцай сіл, натхнення і жыццёвага аптымізму, але і дае магчымасць кожны дзень быць карыснай людзям, грамадству і дзяржаве.

Пэўна, у любой арганізацыі паспяховасць яе працы залежыць ад калектыву. У вас таксама?

– Хачу адзначыць, што наш калектыў – гэта ўвасабленне згуртаванасці, арганізаванасці, стараннасці, адказнасці і жадання служыць на карысць грамадзян, грамадства, дзяржавы. Цяпер у Дзятлаўскім РАСК 11 чалавек, з якіх 7 – гэта атэставаныя супрацоўнікі. Значны ўклад у станаўленне маладых супрацоўнікаў нашага аддзела і яго развіццё ў цэлым унеслі нашы ветэраны – Андрэй Лазута і Дзяніс Суша.

– Што пажадаеце калегам да прафесійнага свята?

– У першую чаргу, хачу падзякаваць усім супрацоўнікам і ветэранам Следчага камітэта за працу, пажадаць усім моцнага здароўя, міру і дабрабыту. Няхай ваша энергія яшчэ шмат гадоў дае плён, ва ўвасабленні стваральных ідэй падтрымліваюць аднадумцы, сям’я дорыць сілы і натхненне на новыя здзяйсненні.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Моладзевыя навіны. Усмешка творыць цуды

У рамках Тыдня дадатковай адукацыі ў Дзятлаўскім раёне ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў…

33 минуты ago

Ведае ўчастковы. БПЛА – пад забаронай

Пытанне: ці любому можна запускаць беспілотныя лятальныя апараты? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук: –…

41 минута ago

Нотариус нотариальной конторы бесплатно проконсультирует граждан

17 сентября 2026 года нотариус нотариальной конторы Дятловского района бесплатно проконсультирует граждан всех категорий по…

58 минут ago

Дарине нужна помощь

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 час ago

Внимание! Новый способ мошеннической активности!

Злоумышленники, представляясь сотрудниками Фонда социальной защиты населения, органов социальной защиты или пенсионных отделов, сообщают гражданам…

11 часов ago

Жаночае шчасце пачынаецца… з бульбы

У рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…

15 часов ago