Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама праводзіцца папярэдняе кансультаванне грамадзян перадпенсійнага ўзросту ў рамках праекта “Ваша пенсійная справа: ведай свае правы і гарантыі”, якое ўключае, з аднаго боку, тлумачэнне норм пенсійнага заканадаўства і ўмоў назначэння пенсіі, з другога – своечасовую работу з будучымі пенсіянерамі (за два гады да дасягнення ўзросту, які дае права на пенсію).

Работа з будучымі пенсіянерамі, якая праводзіцца загадзя, забяспечыць прызначэнне і выплату пенсій у тэрмін, паколькі паўната і якасць прадстаўленых дакументаў уплываюць на памер пенсіі і своечасовасць яе прызначэння.

У рамках папярэдняга кансультавання спецыялісты ацэняць наяўныя дакументы. У выпадках, калі яны ўтрымліваюць недакладныя (няпоўныя) звесткі, а самастойнае атрыманне неабходных дакументаў ускладняецца з-за аддаленасці былога працадаўцы ці яго ліквідацыі, акажуць непрацуючаму заяўніку садзейнічанне ў накіраванні запытаў у архівы і ў дзяржорганы замежных дзяржаў. У выпадку, калі заяўнік працуе, адпаведнае даручэнне будзе накіравана працадаўцу.

Запісацца на кансультацыю можна, звярнуўшыся асабіста ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама па адрасе: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56, кабінет 16; па тэлефоне 8-01563-3-03-21 або праз партал сацыяльнай абароны.

Правядзенне кансультацый спецыялістамі ўпраўлення запланавана таксама ў сельскіх саветах і на прадпрыемствах раёна.

Алена ВАСКЕЛЬ,
начальнік упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации