Вас памятае свет уратаваны. Застацца чалавекам у полымі вайны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае навучэнцаў раённых і сельскіх школ да ўдзелу ў дзіцячай рэспубліканскай навуковай канферэнцыі з удзелам школьнікаў Расійскай Федэрацыі “Застацца чалавекам у полымі вайны”, якая адбудзецца 6 мая ў рамках рэалізацыі галоўнай бібліятэкай краіны сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь праекта да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне “Быць годнымі іх Вялікай Перамогі!”. 

Плануемыя тэмы для абмеркавання:

— творы прозы і паэзіі пра лёсы дзяцей у гады вайны ў творчасці савецкіх і сучасных пісьменнікаў;

— адлюстраванне ўкладу піянераў-герояў у вызваленне тэрыторыі Савецкага Саюза ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у літаратуры і мастацтве;

— тэма Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці пісьменнікаў-франтавікоў;

— літаратура пра герояў Савецкага Саюза;

— партызанскі друк і партызанскі рух у мастацкай літаратуры;

— роля воінаў-інтэрнацыяналістаў у вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у кінематографе, на старонках мемуарнай літаратуры, даведачных і перыядычных выданняў;

— біяграфічная інфармацыя на старонках друкаваных крыніц аб абаронцах Брэсцкай крэпасці;

— галоўныя героі вядомага беларускага пісьменніка Васіля Быкава;

— роля падрастаючага пакалення ў захаванні гістарычнай праўды пра подзвіг савецкага народа ў гады вайны.

Канферэнцыя пройдзе ў гібрыдным фармаце, удзел магчымы вочна і дыстанцыйна, прадугледжаны анлайн-трансляцыі і дыскусіі.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю https://conference.nlb.by/conf_ostatsachelovakom/visitors/registration / і даслаць тэкст даклада не пазней за 30 сакавіка на e-mail: polunchenkoolga@yandex.by. Просьба школьнікаў пры падрыхтоўцы навуковага артыкула ў зборнік канферэнцыі звязацца з кіраўніком праекта па тэлефоне +375-29-3984183 (Вольга Мікалаеўна), каб у наступным мінімізаваць пытанні дапрацоўкі навуковай работы для публікацыі.

Падрабязная інфармацыя пра канферэнцыю размешчана  на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі https://www.nlb.by/.

Вольга ПАЛУНЧАНКА,

галоўны бібліёграф Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, аўтар і кіраўнік праекта

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дополнительные профилактические мероприятия по вопросам предупреждения нарушений водителями мототранспорта

В период времени с 2 по 4 октября на территории Гродненской области проводится дополнительные профилактические…

11 часов ago

Падарылі пажылым людзям добры настрой

У рамках дабрачыннай акцыі “Ты не адзін” з нагоды Дня пажылых людзей у бальніцу сястрынскага…

11 часов ago

Срэбра – на скронях, золата – у сэрцы

Цёплая атмасфера, шчырыя пажаданні, кветкі, станоўчыя эмоцыі – так у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…

11 часов ago

У ветэранаў педагогікі Дзятлаўшчыны – новая традыцыя

Ва ўтульнай зале гімназіі № 1 горада Дзятлава гасцей сабрала самае цёплае і душэўнае свята…

12 часов ago

Крочым да здароўя разам

У Дзень пажылых людзей больш за 50 дзятлаўчан, аматараў скандынаўскай хады, выйшлі на старт марафону…

15 часов ago

ГрадусПлюс. Калі справа пойдзе?

У рэдакцыю газеты “Перамога” звярнуліся жыхаркі вуліц Гагарына і Катоўскага горада Дзятлава. Жанчыны перажываюць, што…

17 часов ago