У Дзятлаўскім раёне працягваюцца мерапрыемствы ў рамках месячніка па бяспецы працы ў галіне жывёлагадоўлі. Мабільная група ў саставе галоўнага спецыяліста аддзела механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандра Камарова, старшыні Дзятлаўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзіміра Казака, памочніка доктара-гігіеніста Дзятлаўскага райЦГЭ Марыі Шымчык наведала малочнатаварныя фермы “Белагурна” (ААТ “Граніт-Агра”), “Васявічы” (ААТ “Дварэц-Агра”) і новы комплекс “Раготна”. Спецыялісты праверылі, як выконваецца заканадаўства аб ахове працы, ці правільна запаўняецца дакументацыя, санітарна-бытавыя ўмовы работнікаў, наяўнасць алкатэстараў, аптэчак, сродкаў індывідуальнай абароны, спецадзення.

– Недахопы ў рабоце былі выяўлены. Узніклі пытанні па запаўненні журналаў, на адной з фермаў знаходзіўся вогнетушыцель, у якога сышоў тэрмін прыдатнасці, не было ў наяўнасці алкатэстараў. Гэтыя недапрацоўкі, спадзяюся, у хуткім часе будуць выпраўлены. Каб падобных парушэнняў не было, людзям неабходна працаваць у камандзе – зладжана, дапамагаючы адзін аднаму. І кіраўнікі, і звычайныя работнікі павінны выконваць свае абавязкі, кожны –  клапаціцца пра парадак на рабочым месцы, уласную бяспеку, – адзначыў Аляксандр Камароў.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дополнительные профилактические мероприятия по вопросам предупреждения нарушений водителями мототранспорта

В период времени с 2 по 4 октября на территории Гродненской области проводится дополнительные профилактические…

13 часов ago

Падарылі пажылым людзям добры настрой

У рамках дабрачыннай акцыі “Ты не адзін” з нагоды Дня пажылых людзей у бальніцу сястрынскага…

13 часов ago

Срэбра – на скронях, золата – у сэрцы

Цёплая атмасфера, шчырыя пажаданні, кветкі, станоўчыя эмоцыі – так у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…

13 часов ago

У ветэранаў педагогікі Дзятлаўшчыны – новая традыцыя

Ва ўтульнай зале гімназіі № 1 горада Дзятлава гасцей сабрала самае цёплае і душэўнае свята…

13 часов ago

Крочым да здароўя разам

У Дзень пажылых людзей больш за 50 дзятлаўчан, аматараў скандынаўскай хады, выйшлі на старт марафону…

16 часов ago

ГрадусПлюс. Калі справа пойдзе?

У рэдакцыю газеты “Перамога” звярнуліся жыхаркі вуліц Гагарына і Катоўскага горада Дзятлава. Жанчыны перажываюць, што…

18 часов ago