Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае навучэнцаў раённых і сельскіх школ да ўдзелу ў дзіцячай рэспубліканскай навуковай канферэнцыі з удзелам школьнікаў Расійскай Федэрацыі “Застацца чалавекам у полымі вайны”, якая адбудзецца 6 мая ў рамках рэалізацыі галоўнай бібліятэкай краіны сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь праекта да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне “Быць годнымі іх Вялікай Перамогі!”. 

Плануемыя тэмы для абмеркавання:

– творы прозы і паэзіі пра лёсы дзяцей у гады вайны ў творчасці савецкіх і сучасных пісьменнікаў;

– адлюстраванне ўкладу піянераў-герояў у вызваленне тэрыторыі Савецкага Саюза ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у літаратуры і мастацтве;

– тэма Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці пісьменнікаў-франтавікоў;

– літаратура пра герояў Савецкага Саюза;

– партызанскі друк і партызанскі рух у мастацкай літаратуры;

– роля воінаў-інтэрнацыяналістаў у вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у кінематографе, на старонках мемуарнай літаратуры, даведачных і перыядычных выданняў;

– біяграфічная інфармацыя на старонках друкаваных крыніц аб абаронцах Брэсцкай крэпасці;

– галоўныя героі вядомага беларускага пісьменніка Васіля Быкава;

– роля падрастаючага пакалення ў захаванні гістарычнай праўды пра подзвіг савецкага народа ў гады вайны.

Канферэнцыя пройдзе ў гібрыдным фармаце, удзел магчымы вочна і дыстанцыйна, прадугледжаны анлайн-трансляцыі і дыскусіі.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю https://conference.nlb.by/conf_ostatsachelovakom/visitors/registration / і даслаць тэкст даклада не пазней за 30 сакавіка на e-mail: polunchenkoolga@yandex.by. Просьба школьнікаў пры падрыхтоўцы навуковага артыкула ў зборнік канферэнцыі звязацца з кіраўніком праекта па тэлефоне +375-29-3984183 (Вольга Мікалаеўна), каб у наступным мінімізаваць пытанні дапрацоўкі навуковай работы для публікацыі.

Падрабязная інфармацыя пра канферэнцыю размешчана  на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі https://www.nlb.by/.

Вольга ПАЛУНЧАНКА,

галоўны бібліёграф Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, аўтар і кіраўнік праекта

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации