Крочым да здароўя разам

У Дзень пажылых людзей больш за 50 дзятлаўчан, аматараў скандынаўскай хады, выйшлі на старт марафону “Крок да даўгалецця”, тым самым падтрымаўшы рэспубліканскую акцыю “Павага. Клопат. Адказнасць” пад эгідай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

На стадыёне “Колас” сабраліся самыя актыўныя і ініцыятыўныя прадстаўніцы прыгожага ўзросту, каб паказаць моладзі, як трэба клапаціцца аб сваім здароўі. Самай старэйшай удзельніцы забегу сёлета споўнілася 79 гадоў!

Прысутных павітала дырэктар раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Вольга Васіленка:

– Рада бачыць вас бадзёрымі, у добрым настроі і з вашымі памочніцамі – палкамі для скандынаўскай хады. Гэты від спорту для тых, хто не любіць спяшацца і абганяць, пры гэтым ён трэніруе практычна ўсе групы мышц. Жадаю вам удачы і лёгкіх стартаў. Дзякуй, што выбіраеце актыўны лад жыцця.

Абавязковая размінка, каманда “на старт” – і ўдзельніцы марафону адначасова з усёй краінай скандынаўскай хадой рушылі наперад па стадыёне “Колас”. На бегавой дарожцы панавалі спартыўны дух і павага да таварышаў, бо сапернікаў тут сёння не было. Жанчыны душэўна бавілі час у цёплай кампаніі аматараў актыўнага даўгалецця і атрымлівалі асалоду ад сонечнага асенняга надвор’я, а на фінішы – медалі ад фізкультурнага клуба.

Удзельніцы падзяліліся сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства.

Ала Кучынская:

– Займаюся скандынаўскай хадой даўно. Яна мне падабаецца, я адчуваю пасля прагулкі энергію, пазітыў. Заўважна змянілася здароўе, перасталі балець суставы. Асабліва мне падабаецца “Сцяжына здароўя”, якую арганізаваў для нас раённы турінфацэнтр і займаецца ёй асабіста Васіль Шыцько. Мы з сяброўкамі ўвогуле не сумуем, вядзём актыўны лад жыцця, наведваем у цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва аб’яднанні па інтарэсах, ходзім на масажоры ў кабінет здароўя, робім гімнастыку. На пенсіі супер! Раю ўсім па выхадзе на заслужаны адпачынак не губляць энергічнасці, як робім мы.

Ірына Кавальчук:

– Ужо больш за 10 гадоў захапляюся скандынаўскай хадой. Для мяне гэта было адкрыццем, таму што ў маладосці не займалася ніякім спортам і думала, што не маю такіх здольнасцей. І тут перад выхадам на пенсію даведалася аб скандынаўскай хадзе. Паглядзела і вырашыла, што гэта маё. Першыя палкі падарыў сын. Спачатку хадзіла няправільна, але хутка асвоілася, і ўсё пайшло на “ўра!”. Скандынаўская хада дала мне найперш добры настрой, бадзёрасць і ўтаймавала ціск. Любуемся і цікавімся прыродай роднага краю.

Ларыса Кашавенка:

– Я – актыўны карыстальнік паслуг Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва: куды клічуць – заўсёды іду. Ходзім у музеі, ездзім у паездкі. Са скандынаўскімі палкамі – таксама разам. Дзякуй арганізатарам за такое выдатнае мерапрыемства і магчымасць добра бавіць час.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #годбелорусскойженщины 

administrator

Recent Posts

Дополнительные профилактические мероприятия по вопросам предупреждения нарушений водителями мототранспорта

В период времени с 2 по 4 октября на территории Гродненской области проводится дополнительные профилактические…

5 часов ago

Падарылі пажылым людзям добры настрой

У рамках дабрачыннай акцыі “Ты не адзін” з нагоды Дня пажылых людзей у бальніцу сястрынскага…

5 часов ago

Срэбра – на скронях, золата – у сэрцы

Цёплая атмасфера, шчырыя пажаданні, кветкі, станоўчыя эмоцыі – так у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…

6 часов ago

У ветэранаў педагогікі Дзятлаўшчыны – новая традыцыя

Ва ўтульнай зале гімназіі № 1 горада Дзятлава гасцей сабрала самае цёплае і душэўнае свята…

6 часов ago

ГрадусПлюс. Калі справа пойдзе?

У рэдакцыю газеты “Перамога” звярнуліся жыхаркі вуліц Гагарына і Катоўскага горада Дзятлава. Жанчыны перажываюць, што…

11 часов ago

5 октября стартует профилактическая акция «Молодёжь за безопасность»

Помочь тем, кто нуждается в заботе, познакомиться с профессией спасателя и найти друзей среди юных…

12 часов ago