У Дзятлаўскім раёне працягваюцца мерапрыемствы ў рамках месячніка па бяспецы працы ў галіне жывёлагадоўлі. Мабільная група ў саставе галоўнага спецыяліста аддзела механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандра Камарова, старшыні Дзятлаўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзіміра Казака, памочніка доктара-гігіеніста Дзятлаўскага райЦГЭ Марыі Шымчык наведала малочнатаварныя фермы “Белагурна” (ААТ “Граніт-Агра”), “Васявічы” (ААТ “Дварэц-Агра”) і новы комплекс “Раготна”. Спецыялісты праверылі, як выконваецца заканадаўства аб ахове працы, ці правільна запаўняецца дакументацыя, санітарна-бытавыя ўмовы работнікаў, наяўнасць алкатэстараў, аптэчак, сродкаў індывідуальнай абароны, спецадзення.



– Недахопы ў рабоце былі выяўлены. Узніклі пытанні па запаўненні журналаў, на адной з фермаў знаходзіўся вогнетушыцель, у якога сышоў тэрмін прыдатнасці, не было ў наяўнасці алкатэстараў. Гэтыя недапрацоўкі, спадзяюся, у хуткім часе будуць выпраўлены. Каб падобных парушэнняў не было, людзям неабходна працаваць у камандзе – зладжана, дапамагаючы адзін аднаму. І кіраўнікі, і звычайныя работнікі павінны выконваць свае абавязкі, кожны – клапаціцца пра парадак на рабочым месцы, уласную бяспеку, – адзначыў Аляксандр Камароў.

Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga