Cапраўдным калейдаскопам уражанняў, напоўненым яркімі момантамі, адкрыццямі, займальнымі падарожжамі, стала сёлетняя акцыя “Вандруй! Адчуй! Натхняйся!” на Дзятлаўшчыне.

Удзел у ёй прыняў 31 суб’ект турыстычнай дзейнасці, дзе пабывалі 52 турыстычныя групы або 1077 чалавек. Самымі актыўнымі былі школьнікі з летнікаў “Алімпіец”, “Эрудыт+”, “Усмешка”. Наш раён наведалі і атрымалі важкі багаж станоўчых уражанняў госці з Ліды і Шчучына.

Сектар спорту і турызму райвыканкама і раённы турінфацэнтр адрасуюць словы шчырай удзячнасці ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, Дзятлаўскаму раённаму аддзелу па надзвычайных сітуацыях, Дзятлаўскаму лясгасу, настаяцелям праваслаўнага і каталіцкага храмаў райцэнтра, адміністрацыі санаторыяў, ФСК, аграсядзібе “Крыніца”, калектыву сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Цэнтра культуры і народнай творчасці, Дзятлаўскаму гісторыка-краязнаўчаму музею, установам адукацыі і кіраўнікам школьных музеяў, цэнтру дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Акцыя фінішыравала, але турыстычны сезон-2025 толькі стартаваў. Наперадзе лета, адпачынак, вандроўкі, уражанні, а ўсё гэта можна рэалізаваць у Дзятлаўскім турыстычным інфармацыйным цэнтры.

Паліна БЯЛЕЦКАЯ,
спецыяліст па турызме Дзятлаўскага раённага ТІЦ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации