Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 76-й гадавіны Вялікай Перамогі прайшло 7 мая ў Дзятлаве ля абеліска Славы.
Удзел у мерапрыемстве прынялі воіны-інтэрнацыяналісты, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, кіраўніцтва раёна, моладзь, школьнікі, жыхары горада.
Адкрыў урачыстасць старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.
Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі падкрэсліў важнасць свята для кожнага грамадзяніна Беларусі:
– Дзявятага мая – вялікая дата для кожнага беларуса, якая вярнула нашаму народу права на жыццё і надзею на будучыню. У гэты дзень мы шануем гераізм і бясстрашша абаронцаў Айчыны, якія верылі ў перамогу, мужна змагаліся за Радзіму, тых, хто зрабіў усё магчымае, а часам, і немагчымае, каб наблізіць святое імгненне Перамогі.
З асаблівай цеплынёй я звяртаюся да нашых ветэранаў, усіх, хто перажыў страшныя ваенныя гады. Зямны вам паклон за ўсё, што вы зрабілі для Перамогі, для аднаўлення і развіцця краіны, умацавання яе незалежнасці, для шчаслівага і мірнага жыцця будучых пакаленняў. Годна прайшоўшы дарогамі вайны, пераадолеўшы ўсе нягоды, што выпалі на вашу долю, вы пакінулі нашчадкам самую каштоўную спадчыну – памяць аб сваіх вялікіх дзеяннях і веру ў бязмежныя сілы нашага народа. Вам мы абавязаны ўсім – жыццём, свабодай, шчасцем нашых дзяцей.
Напярэдадні сапраўды ўсенароднага свята кіраўнік раёна пажадаў усім дзятлаўчанам здароўя, аптымізму, дабрабыту і мірнага неба над роднай Беларуссю. З 76-й гадавінай Вялікай Перамогі дзятлаўчан і гасцей свята павіншавалі ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэй Іаан Кісель, ксёндз-пробашч Дзятлаўскай парафіі Здзіслаў Пікула.
Удзельнікі ўрачыстасці ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання і ў знак павагі да подзвігаў ваеннага пакалення ўсклалі кветкі, вянкі і гірлянды да абеліска Славы.
Наталля АВЯРЧУК
Злоумышленники, представляясь сотрудниками Фонда социальной защиты населения, органов социальной защиты или пенсионных отделов, сообщают гражданам…
У рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…
11 верасня ў памяшканні райвыканкама прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правёў першы намеснік старшыні…
11 верасня 2026 года начальнікам аддзела ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама была назначана Ганна Буцько. Нарадзілася Ганна…
Мастера отдела традиционного искусства и ремесел агрогородкаГезгалы создали поистине особенное украшение — эксклюзивные броши с…
С 14 по 20 сентября Госавтоинспекция проведет профилактические мероприятия, в целях профилактики, а также снижения…