Дзятлаўчане прадаўжаюць дзяліцца меркаваннямі наконт змяненняў і дапаўненняў праекта Канстытуцыі.
Валерый Верамейчык, старшыня Жукоўшчынскага сельвыканкама:
– У нашай краіне праходзіць грамадскае абмеркаванне праекта Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь, і актыўны ўдзел грамадзян у ім сведчыць аб тым, што людзям важна, у якой краіне мы будзем жыць заўтра, якія каштоўнасці будуць у прыярытэце.
Для мяне вялікае значэнне мае тое, што папраўкі, якія ўносяцца ў абноўленую Канстытуцыю, захоўваюць сацыяльныя гарантыі для беларусаў і скіраваны на стварэнне даступнага асяроддзя і паляпшэння якасці жыцця інвалідаў, пажылых людзей.
Асаблівая ўвага ў праекце надаецца замацаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, патрыятычнаму выхаванню моладзі, захаванню гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа. Дзяржава па-ранейшаму прадоўжыць аказваць падтрымку сем’ям з дзецьмі, дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў.
Выдатна, што кожны чалавек мае магчымасць выказаць сваё меркаванне, якое будзе пачута і, магчыма, адлюстравана ў новай Канстытуцыі.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga