У рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці наведваюць вёскі нашага раёна, каб расказаць іх гісторыю, якая неразрыўна звязана з лёсамі жыхароў.

На гэты раз артысты завіталі ў вёску Клішавічы, дзе сустрэлісяз паважаным чалавекам – мясцовым старастам Валерыем Мікалаевічам Снітко, які ўжо пяць гадоў выконвае гэту пачэсную грамадскую справу.

Нарадзіўся ён у гэтых мясцінах у 1956 годзе на хутары Мачулішча ў сялянскай сям’і, амаль увесь час жыў у сельскай мясцовасці, таму добра ведае клопаты і лад жыцця вяскоўцаў. Пасля заканчэння дзесяці класаў Ахонаўскай сярэдняй школы Валерыя па накіраванні ваеннага камісарыята адправілі вучыцца ў былое Казлоўшчынскае ПТВ-119. Служыць у арміі хлопцу давялося па спецыяльнасці: быў аўтакранаўшчыком у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння, якія базіраваліся ў Латвіі.

Калі вярнуўся на малую радзіму, вырашыў знайсці работу ў райцэнтры. Спачатку ўладкаваўся кранаўшчыком у Прарабскі ўчастак, а праз некаторы час – вадзіцелем самазвала ў Дзятлаўскую сельгасхімію. Узгадвае, што тады і пачаліся шматлікія камандзіроўкі, дзякуючы якім аб’ездзіў усю Беларусь, нават пабываў у Казахстане на ўборцы збожжа. Рабочыя вандроўкі прадоўжыліся і калі працаваў на школьным аўтобусе. Зімой яму даводзілася “калясіць” па раёне, адвозячы дзяцей і рабочых, а летам ладзіліся школьныя экскурсіі ў розныя гарады. Валерый Мікалаевіч з задавальненнем адзначае, што ў час такіх паездак і сам пабачыў шмат цікавых мясцінаў, атрымаў нямала прыемных уражанняў.

Асабістае жыццё Валерыя Снітко не склалася, але ён мае двух дзяцей і столькі ж унукаў.

Прапанова стаць старастам вёскі Клішавічы і дапамагаць мясцовым жыхарам у вырашэнні жыццёвых пытанняў паступіла мужчыну амаль адразу, калі ён выйшаў на заслужаны адпачынак. Прыняў яе, бо вырашыў, што часу хопіць і на свае, і на грамадскія справы. Цяпер Валерый Снітко стараецца своечасова аказваць падтрымку аднавяскоўцам, прыслухоўвацца да іх просьбаў і прапановаў.

У вольны ад спраў час вясковы стараста любіць пачытаць або паслухаць добрыя песні.

Ён лічыць, што беларуская глыбінка назаўсёды застанецца для людзей астраўком цішыні і прыгожых прыродных краявідаў,  будзе вучыць гасцей мудрасці і памяркоўнасці, а яе лепшая традыцыя – збірацца талакой для добрых спраў – можа паслужыць выдатным прыкладам для пераймання сучаснаму маладому пакаленню.

Ірына СТЫРНІК

Фота прадастаўлена артыстамі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

1 день ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

1 день ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

2 дня ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

2 дня ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

2 дня ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

2 дня ago