Раённыя спаборніцтвы па валейболе сярод зборных каманд юнакоў прайшлі на базе сярэдняй школы № 3 і гімназіі № 1 горада Дзятлава.
У барацьбу за перамогу ўступілі спартсмены з васьмі раённых установаў адукацыі.
Найбольш відовішчную і выніковую гульню ў групавым этапе спаборніцтваў паказала зборная юнакоў Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. У фінале каманда сустрэлася са зборнай валейбалістаў Новаяльнянскай сярэдняй школы.
Па выніках фінальнай сустрэчы пераможцай раённых спаборніцтваў прызнана зборная каманда юнакоў з Хвінявічаў, сярэбраным прызёрам стала зборная каманда Новаяльнянскай сярэдняй школы, бронзавая перамога – у валейбалістаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава. На чацвёртым месцы – каманда Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, пятае месца – у зборнай гімназіі № 1 горада Дзятлава, шостымі сталі валейбалісты Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, на сёмым месцы – зборная сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, на восьмым месцы – зборная Казлоўшчынскай сярэдняй школы.
Следам за юнацкімі спаборніцтвамі на базе сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава прайшоў раённы Калядны турнір па валейболе сярод мужчынскіх аматарскіх каманд. У ім прынялі ўдзел пяць зборных каманд раёна. Спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме.
Пераможцамі Каляднага турніру па валейболе стала зборная каманда Дзятлаўскага РАНС, сярэбраная перамога – у каманды Дзятлаўскай ЦРБ, на трэцім месцы – зборная каманда “Аматары”, чацвёртай стала каманда КСУП “Хвінявічы”, на пятым месцы –ТАА “Ізакам”. Пераможцы і прызёры Каляднага турніру па валейболе ўзнагароджаны граматамі і кубкамі Дзятлаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба.
Аляксандр БЕЛАВУС,
інструктар-метадыст Дзятлаўскага ФСК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
23 кастрычніка з 10 да 13 гадзін у будынку Дзятлаўскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе…
Телеверсию финального этапа VII республиканского конкурса "Семья года", проходившего во Дворце спорта в Минске 10…
Стратегические цели на 2026-2030 годы определены государственной программой "АПК будущего". В их числе - производство…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…