Віктарына. Дзятлаўскаму раёну – 80 гадоў

Дзятлаўскі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці.

12 кастрычніка таго ж года падзелены на 15 сельсаветаў. А з 1954 года Дзятлаўшчына ўключана ў склад Гродзенскай вобласці. А што вы ведаеце пра гісторыю роднага краю? Паспрабуйце ўзгадаць цікавыя факты і праверце свае веды, прыняўшы ўдзел у нашай віктарыне.

  1. Назавіце першы партызанскі атрад, які быў створаны і дзейнічаў на тэрыторыі нашага раёна?

а) Пушчанскі;

б) імя К. Варашылава;

в) Арлянскі.

  1. Які завод найстарэйшы сярод тых, што працуюць на тэрыторыі раёна?

а) Дварэцкі льнозавод;

б) Парэцкі спіртзавод;

в) Дзятлаўскі сыраробны завод.

  1. Хто ўзначальваў Дзятлаўскую сельгастэхніку, размешчаную ў вёсцы Міроўшчына, у першыя пасляваенныя гады?

а) Адам Ляшчынскі;

б) Валянцін Біцько;

в) Павел Сарадоеў.

  1. Якое сельскагаспадарчае прадпрыемства было шырока вядома ў часы існавання БССР сваімі поспехамі ў развіцці сельскай гаспадаркі?

а) калгас “Беларусь”;

б) калгас “Зара”;

в) калгас “Расія”.

  1. Вядомы ў раёне, вобласці і БССР народны калектыў песні і танца “Рэчанька” быў створаны ў калгасе

а) “Перамога”;

б) “1-га Мая”;

в) “Слава працы”.

  1. На тэрыторыі якога мясцовага лясніцтва размешчаны заказнік для белавежскіх зуброў?

а) Рудаяварскага;

б) Лявонавіцкага;

в) Дзям’янаўскага.

  1. Назавіце памер тэрыторыі нашага раёна па стане на 1992 год:

а) 1,8 тысячы кіламетраў квадратных;

б) 1,6 тысячы кіламетраў квадратных;

в) 1,5 тысячы кіламетраў квадратных.

  1. Хто з ураджэнцаў Дзятлаўшчыны быў удзельнікам ХІХ Алімпійскіх гульняў 1968 года ў Мехіка па лёгкай атлетыцы?

а) Міхаіл Жалабоўскі;

б) Сяргей Чудзілоўскі;

в) Галіна Карнацэвіч (Барук).

  1. У 1900 годзе ў раёне працавала народнае вучылішча, якое затым было пераўтворана ў адну з сярэдніх школ раёна. Назавіце гэту школу.

а) Дварэцкая;

б) Раготнаўская;

в) Яварская.

  1. Дзятлаўшчына ганарыцца землякамі-вучонымі. Назавіце прозвішча сусветна вядомага беларускага вучонага ў галіне медыцыны, доктара медыцынскіх навук, прафесара.

а) Іван Іванавіч Канус;

б) Эдуард Іосіфавіч Груда;

в) Станіслаў Іванавіч Грыб.

  1. У 1947 годзе на адным з азёр раёна пачала працаваць электрастанцыя. Назавіце дзе.

а) на возеры ў вёсцы Гезгалы;

б) на возеры ў гарпасёлку Дзятлава;

в) на возеры ў гарпасёлку Наваельня.

 

Міхаіл ЛУК’ЯНЧЫК,
краязнаўца

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

Правільныя адказы : 1-в, 2-б, 3-а, 4-в, 5-в, 6-в, 7-в, 8-а, 9-в, 10-а, 11-б.

administrator

Recent Posts

Прыём грамадзян

23 кастрычніка з 10 да 13 гадзін у будынку Дзятлаўскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе…

1 час ago

Финал конкурса «Семья года» покажут сегодня в телеэфире

Телеверсию финального этапа VII республиканского конкурса "Семья года", проходившего во Дворце спорта в Минске 10…

22 часа ago

Стратегические цели в сельском хозяйстве до 2030 года назвали в Минсельхозпроде

Стратегические цели на 2026-2030 годы определены государственной программой "АПК будущего". В их числе - производство…

22 часа ago

На сельскагаспадарчым кірмашы ў Казлоўшчыне (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

2 дня ago

Сельскагаспадарчы кірмаш у Гезгалах (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

2 дня ago

«Перамога» наводзіць парадак

Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…

2 дня ago