Капсула памяці і Сцяг Перамогі працягваюць сваё падарожжа па Дзятлаўшчыне ў рамках раённага тэматычнага праекта “75 дзён да Перамогі”. Сімвалы Перамогі 15 красавіка ад старшыні Вензавецкага сельвыканкама Алега Шымко прымаў старшыня Парэцкага сельвыканкама Аляксандр Ядэйка.
Ваенныя песні і хіты мінулых гадоў гучалі ў выкананні раённых артыстаў, парадавалі патрыятычным выступленнем і навучэнцы Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.
Хвілінай маўчання ўдзельнікі сустрэчы ўшанавалі памяць загінулых у час Вялікай Айчыннай вайны.
Напрыканцы сустрэчы ў жыхароў і гасцей аграгарадка была магчымасць зрабіць фотаздымкі ў спецыяльна арганізаванай фотазоне, прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
На пачатку наступнага тыдня Капсулу памяці і Сцяг Перамогі чакаюць у Казлоўшчынскім сельвыканкаме.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…
Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…
90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае
На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…