Мінаюць гады, прабягаюць стагоддзі, але нязменнай застаецца мудрасць беларускага народа.
Яна зафіксавана на вырабах народнага ткацтва, дзе ўзоры сімвалізуюць дабрабыт, даюць надзею і сілы, выказваюць гонар за чалавека і яго працу, увасабляюць любоў і павагу да сваіх продкаў і роднай зямлі, з’яўляюцца абярэгамі.
У музей “Замкавы комплекс “Мір” быў перададзены ў дар ільняны ручнік, узрост якога больш за сто гадоў, расказвае «Полымя». Гэты прадмет, вытканы на ручным ткацкім станку,
Абапіраючыся на працы выбітных даследчыкаў-этнографаў, з упэўненасцю можна канстатаваць, што ручнік у тыя часы ў кожнай беларускай хаце, багатай ці беднай, з’яўляўся абавязковым атрыбутам і абярэгам. Напрыклад, ручнік-“уціральнік”, якім у паўсядзённым жыцці выціралі твар і рукі, надзялялі вялікай сілай ачышчэння. Людзі ведалі, што за любую справу трэба брацца з чыстымі рукамі і чыстай душою. Самы высокі статус меў ручнік-“набожнік”. Ім упрыгожвалі чырвоны кут хаты, накрываючы абразы. На ручнік-“падножнік” станавіліся маладыя падчас вянчання ў царкве. Ручніком у беларускіх хатах накрывалі свежаспечаны хлеб і вандроўніка ў дарогу адпраўлялі з гэтым багаццем, каб не забываў пра родны дом і свае карані. Магчыма, жыццёвыя абставіны разлучалі маці з сынам, і яго чакала невядомасць, цяжкі пераезд і жыццё ў чужой краіне. Хутчэй за ўсё маці бачыла ў ручніку ўвасабленне дабра, якое будзе побач з сынам. Чырвоны колер арнаменту, як і сама льняная тканіна, уяўляліся ёй надзейнай перасцярогай усяму адмоўнаму, а ромб, як асноўны элемент узору, сімвалізаваў жыццёвасць і дабратворнасць.
Зараз ручнік знайшоў прытулак у музеі замкавага комплексу “Мір”, размешчаным у сценах сусветнавядомага помніка ЮНЕСКА. І гэта не выпадкова, бо галоўная мэта гэтай культурнай установы – быць правадніком у свет беларускай гісторыі і культуры, захоўваць іх каштоўнасці.
Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…
На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…
В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…
24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…
4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…
Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…