На ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, якое прайшло ў Гродне, ушаноўвалі людзей, якія беззапаветна служаць радзіме стваральнай працай.

Павіншаваў прысутных на свяце памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Канстанцін Бурак. Ён заўважыў, што работнікі аграрнай сферы нашага рэгіёна спрацавалі выдатна і выказваць удзячнасць за іх цяжкую працу трэба пастаянна. Гэтыя людзі – сапраўдныя героі. Кожны дзень яны выконваюць вельмі складаную задачу – забяспечваюць харчовую бяспеку краіны.

– Калі за граніцай пачынаецца размова сярод нашых сяброў пра Беларусь, то ў людзей адразу ўзнікае асацыяцыя, што Беларусь – гэта народны Прэзідэнт, гэта парадак, гэта Белавежская пушча з яе  прыгажуном зубрам, гэта самы вялікі ў свеце кар’ерны самазвал БелАЗ і самыя экалагічныя, якасныя і смачныя прадукты, – адзначыў Канстанцін Бурак.

– Мы з вамі плячо ў плячо, у няпростых умовах годна вытрымалі экзамен. 54,4 цэнтнера збожжа з гектара – гэта доказ высокага прафесіяналізму раслінаводаў. Па выніках бягучага года дзякуючы нашым прадпрыемствам перапрацоўкі чакаецца выручыць каля 1 мільярда рублёў. Дзякуй вам за любоў да справы і адданасць галіне, якія дазваляюць нам дасягаць высокіх паказчыкаў, – падзякаваў працаўнікам аграрнай галіны першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрый Валеваты.

Тым, хто ўнёс свой уклад у харчовую бяспеку вобласці і краіны, уручылі заслужаныя ўзнагароды.

Сярод іх – дзятлаўчане:

Дыпломам за перамогу Дзятлаўскага раёна ў абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў па вырошчванні льну ўзнагароджаны старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі, першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка;

Дзяржаўнай узнагародай Рэспублікі Беларусь – медалём “За працоўныя заслугі” – дырэктар ААТ “Дварэцкі льнозавод” Аляксей Зелянуха;

Ганаровай граматай Гродзенскага аблвыканкама – трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП “Войневічы” Дзмітрый Сухецкі;

Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь – галоўны ветэрынарны доктар КСУП “Хвінявічы” Іван Апанасік;

Граматай Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюзаў – галоўны інжынер ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў” Ігар Каліноўскі; загадчык цэнтральнага склада вытворчага ўчастка “Парэцкі спіртзавод” ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” Сяргей Максімаў;

Дыпломам за перамогу ў абласным спаборніцтве па нарыхтоўцы травяных кармоў сярод вадзіцеляў – вадзіцель КСУП “Войневічы” Мікалай Мішчук;

Дыпломам за перамогу ў абласным спаборніцтве па нарыхтоўцы травяных кармоў сярод камбайнераў – камбайнер ААТ “Граніт-Агра” Дзмітрый Бандарэнка;

каштоўным падарункам Гродзенскага абласнога Аграпрамысловага Саюза – ветэран працы, былая загадчыца фермы “Гута” СВК “Хвінявічы” Леаніда Бароўская; ветэран працы, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Васілій Сцяпура.

Ірына КАМАРОВА

Фота прадастаўлена ўдзельнікамі мерапрыемства

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#АПК #сельское хозяйство #нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации