— Раней я была зусім не «спартыўнай» дзяўчынай. Аднак, калі ў Дзятлаве з’явілася студыя цыркавога майстэрства «Марсі», вырашыла паспрабаваць сябе менавіта ў гэтай галіне. І гэта, нягледзячы на даволі «позні» для акрабатыкі ўзрост, — 12 гадоў, — расказвае пра сябе юная гімнастка з Дзятлава Дар’я Ёдчык.
Мэтанакіраванасць, сіла характару, жаданне займацца спартыўнай акрабатыкай — усё гэта дало станоўчы вынік. І ўзрост не стаў таму перашкодай.
Сёння Дар’я — адна з вядучых артыстак студыі «Марсі», неаднаразова дзяўчына выступала на раённай сцэне. «Ізюмінкай» яе праграмы з’яўляецца акрабатычны эцюд на кольцах. Асвойвае дзяўчына і хадулі. У рэпертуары Дар’і ёсць і шэраг парных нумароў.
— Першапачаткова я баялася сцэны, адчувала дыскамфорт, — расказвае юная гімнастка. — Аднак цяпер выступленні на сцэне — неад’емная частка майго жыцця. Калі доўга не выступаю, нават пачынаю сумаваць.
Кумірам для Дар’і з’яўляецца расійская гімнастка Ляйсан Уцяшава.
— Калі я прачытала гісторыю яе жыцця, гісторыю пераадолення ёю хваробы, была здзіўлена, — гаворыць Дар’я. — Уразіла стойкасць характару Ляйсан, яе сіла волі. Гэта сапраўды моцны чалавек.
Гісторыі такіх людзей для мяне — своеасаблівы прыклад, нават матывацыя: калі чагосьці хочаш дасягнуць — працуй, займайся, трэніруйся. І ў цябе ўсё абавязкова атрымаецца.
А. ДУБРОЎСКАЯ.
Фота П. АДАМЧУКА
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…
С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…