У рамках акцыі “Наш жывёлавод” падзякі і падарункі атрымалі лепшыя работнікі жывёлагадоўчай галіны КСУП “Жукоўшчына”.

На Дзятлаўшчыне працягваецца акцыя “Наш жывёлавод”, ініцыяваная рэспубліканскім камітэтам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, у рамках якой ушаноўваюць лепшых жывёлаводаў сельгасарганізацый.

Акцыя праводзіцца з мэтай паляпшэння санітарна-бытавых умоваў на жывёлагадоўчых фермах, стымулявання працы работнікаў жывёлагадоўлі, павышэння эфектыўнасці вытворчасці.

Першы месяц новага года прынёс нямала хвалюючых і прыемных момантаў для работнікаў жывёлагадоўчай галіны КСУП “Жукоўшчына”.

Словы віншаванняў, Падзячныя лісты і падарункі ад Дзятлаўскага райкама прафсаюзаў АПК на пачатку года атрымалі адразу пяць работнікаў жывёлагадоўлі.

Сустрэча  старшыні Дзятлаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзіміра Казака з лепшымі работнікамі сельгасарганізацыі праходзіла на малочнатаварнай ферме “Краглі”.

Спачатку госці і работнікі спыніліся на пытаннях, якія тычацца арганізацыі і бяспекі працы, затым у сяброўскай гутарцы разгледзелі пытанні развіцця агракомплексу, узгадалі, як змяняўся час, а разам з ім і гісторыя калгасаў, успомнілі перыяды рэканструкцый малочнатаварных фермаў на тэрыторыі сельгаспрадпрыемства, не засталіся па-за ўвагай і важныя аспекты штодзённых пытанняў па  ўдасканальванні ўмоваў працы і  вытворчых працэсаў.

Працягнулася сустрэча ўшанаваннем лепшых работнікаў прадпрыемства Падзячнымі лістамі і падарункамі ад Дзятлаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Уладзімір Казак падзякаваў за добрасумленную і шматгадовую працу на жывёлагадоўчых комплексах і механізаваных фермах аператару па штучным абнасеньванні малочнатаварнай фермы “Погіры” Рэгіне Паўлоўскай, жывёлаводаў малочнатаварнай фермы “Краглі” Галіне Зайцавай і Валянціне Аўцынавай, аператару па штучным асемяненні жывёл малочнатаварнай фермы “Краглі” Галіне Вайтушка, аператару малакасховішча малочнатаварнай фермы “Краглі” Вацлаву Грэйню.

Віншуючы адказных работнікаў з працоўнымі поспехамі,  Уладзімір Фёдаравіч адзначыў, што за любымі дасягненнямі і паказчыкамі сельгаспрадпрыемстваў абавязкова стаяць людзі, якія ўкладваюць у сваю працу душу, уменні, час. Праца жывёлавода ва ўсе часы была і застаецца вартай павагі, а людзі са стажам – гэта людзі асаблівай загартоўкі, якія не баяцца цяжкасцяў і ведаюць, што клапат пра харчовую бяспеку – задача нумар адзін, якую неабходна выканаць, нягледзячы на знешнія абставіны. Дзякуючы тым, хто старанна працуе і ўкладвае ўвесь свой вопыт, уменне ў работу,  дасягае добрых вытворчых паказчыкаў, поспехаў дасягае і прадпрыемства.

Уладзімір Фёдаравіч выказаў словы шчырай удзячнасці за працавітасць, вернасць абранай прафесіі, адданасць свайму працоўнаму калектыву, роднай зямлі і пажадаў работнікам малочнатаварных фермаў моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту ў сем’ях і новых вытворчых поспехаў.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

13 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

14 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

16 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

16 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

17 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

17 часов ago