На працягу апошніх гадоў у тройку самых актуальных пытанняў, якія хвалююць беларусаў, акрамя пытанняў росту цэн і даходаў,  увайшлі такія важныя пытанні, як сацыяльная абарона насельніцтва, занятасць і працаўладкаванне.

Як яны вырашаюцца на тэрыторыі нашага раёна, патлумачыла намеснік  начальніка  аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Алена Савань.

– У мэтах рэалізацыі мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва Дзятлаўскага раёна ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне сумесна з наймальнікамі, мясцовымі органамі кіравання і самакіравання ажыццяўляецца комплекс мер па садзейнічанні занятасці насельніцтва, якія забяспечваюць павышэнне яе ўзроўню і сацыяльную падтрымку беспрацоўным.

У службе занятасці створаны і пастаянна абнаўляецца банк даных аб патрэбнасці прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый раёна ў рабочай сіле па прафесіях і спецыяльнасцях.

Па стане на 1 студзеня 2020 года ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама за садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнуліся 657 грамадзян, з іх у якасці беспрацоўных – 332 чалавекі.

У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў падпраграмы “Садзейнічанне занятасці насельніцтва” дзяржаўнай праграмы, накіраванай на сацыяльную абарону і садзейнічанне занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады, аказана дапамога ў працаўладкаванні на новыя створаныя працоўныя месцы і вакансіі 502 грамадзянам, у тым ліку 280 беспрацоўным.

На прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку па запатрабаваных на рэгіянальных рынках працы прафесіях накіраваны 15 беспрацоўных. Для забеспячэння часовай занятасці непрацуючых грамадзян, а таксама асоб, якія не маюць па розных прычынах пастаяннай працы і даходаў, арганізаваны аплатныя грамадскія работы па дагаворах з КСУПамі і прадпрыемствамі раёна. На працягу мінулага года ў такіх работах прынялі ўдзел 145 жыхароў нашага раёна.

Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама праводзіцца пэўная работа  і па садзейнічанні ў арганізацыі прадпрымальніцкай, рамеснай дзейнасці, а таксама дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму з выдзяленнем фінансавай падтрымкі ў выглядзе субсідый. Летась такая дзяржпадтрымка аказана шасці беспрацоўным.

– Якая дапамога аказваецца грамадзянам, якія маюць асаблівую патрэбу ў сацыяльнай абароне?

–  Для аказання садзейнічання ў працаўладкаванні грамадзянам, якія маюць асаблівую патрэбу ў сацыяльнай абароне і не здольныя на роўных умовах канкурыраваць на рынку працы, а гэта інваліды, моладзь ва ўзросце да 21 года, якія ўпершыню шукаюць працу; асобы перадпенсійнага ўзросту, грамадзяне, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі і іншыя катэгорыі грамадзян, рашэннем Дзятлаўскага райвыканкама на працягу мінулага года існавала браня для прыёму на працу такіх грамадзян колькасцю 287 чалавек. За студзень-снежань 2019 года тры чалавекі з катэгорыі асоб, якія маюць інваліднасць, працаўладкаваны ў рамках праграмы праходжання адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці. Аднаму беспрацоўнаму аказана садзейнічанне ў перасяленні ў сувязі з пераездам у іншую мясцовасць на новае месца жыхарства і працы з выплатай грашовых сродкаў. Двум беспрацоўным аказана садзейнічанне ў набыцці вопыту практычнай працы з частковай кампенсацыяй наймальніку выдаткаў на аплату працы.

– Які ўзровень беспрацоўя і працаўладкавання на Дзятлаўшчыне?

– Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Дзятлаўскім раёне на 1 студзеня 2020 года склаў 0,3 працэнта ад эканамічна актыўнага насельніцтва, колькасць зарэгістраваных беспрацоўных – 38 чалавек.

Узровень працаўладкавання беспрацоўных, якія маюць патрэбу ў працаўладкаванні, склаў 73,3 %. Удзельная вага працаўладкаваных грамадзян, якія звярнуліся ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, склалася на ўзроўні 69,8 % . Удзельная вага працаўладкаваных беспрацоўных, якія маюць дадатковыя гарантыі занятасці, – 74,5 % . 3,9  % беспрацоўных ад агульнага ліку беспрацоўных, якія маюць патрэбу ў працаўладкаванні, накіраваны на прафесійнае навучанне па запатрабаваных на рынку працы прафесіях, з іх 60 %  – “пад заказ” наймальніка з гарантыяй наступнага працаўладкавання.

– Спецыялісты якіх сфер дзейнасці і прафесій найбольш запатрабаваны ў раёне?

– Запатрабаваны спецыялісты аховы здароўя : дактары-спецыялісты, медыцынскія сёстры, акушэрка; спецыялісты сельскай гаспадаркі: ветэрынарныя дактары, заатэхнікі, аграномы, а таксама юрысконсульты, інжынеры, бухгалтары, культарганізатар і іншыя.

Павышаным попытам карыстаюцца рабочыя спецыяльнасці ў сельскай гаспадарцы: трактарысты, аператары машыннага даення, жывёлаводы і іншыя рабочыя спецыяльнасці: электраманцёры, электрагазазваршчыкі, прадаўцы, повары, машыніст экскаватара.

– Ці павялічылася заработная плата ў жыхароў раёна?

– Намінальная налічаная заработная плата ў Дзятлаўскім раёне ў студзені-лістападзе 2019 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2018 года павялічылася на 15,9 % і склала 781,2 рубля, у тым ліку ў лістападзе – 832,9 рубля.

Па Дзятлаўскім раёне найбольш высокааплатнымі ў студзені — лістападзе 2019 года з’яўляліся работнікі інфармацыі і сувязі – 1 398,2 рубля, фінансавых паслуг –  1 222,7 рубля,

забеспячэння электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам –  1 140,9 рубля.

Па Дзятлаўскім раёне за студзень-лістапад 2019 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года заработная плата работнікаў аддзела адукацыі вырасла на 18,2 %, аховы здароўя – на 16,3 %.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

12 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

12 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

13 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

13 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

14 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

14 часов ago