Незаўважна для нас культурнае жыццё грамадства перакачавала ў віртуальную прастору.

Гэта анлайн-канцэрты, віртуальныя выставы ў музеях і нават конкурсы ў дыстанцыйным фармаце. У адным з іх пераканаўчую перамогу атрымаў вакальна-інструментапльны ансамбль “Арэал” сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава.

“Вёска-фэст 2020” – міжнародны фестываль мастацтваў, які сёлета прайшоў у Маладзечне. Канкурсанты прадставілі на суд журы свае музычныя кампазіцыі ў відэазапісе. Калектыўным меркаваннем удзельнікі дзятлаўскага ансамбля выбралі песню “Ты помні”, якая і стала пераможнай для іх.
Па словах кіраўніка і натхняльніка ВІА “Арэал” Валянціна Палухіна, самае складанае было – сабраць калектыў, “сыграць” яго, каб ранейшыя і новыя ўдзельнікі сталі адчуваць адзін аднаго.

Ансамбль “Арэал” мае некалькі саставаў, розных па ўзросце, з’яўляецца ўдзельнікам і пераможцам шматлікіх творчых конкурсаў. За паспяховае выступленне на “Вёска-фэсце” юныя таленты былі адзначаны дыпломам пераможцы і стылёвай глінянай кабетай – сімвалам конкурсу.

Меркаваннем пра свой удзел у ансамблі “Арэал” і музычную “кухню” расказалі новыя ўдзельніцы калектыву.

Паліна Максімчык: “Я рада, што ўваходжу ў склад вакальна-інструментальнага ансамбля “Арэал”. Калектыў у нас дружны, часта можна пабачыць, як мы ўсе смяёмся над адным жартам. Вядома, спачатку было складана прывыкнуць да таго, што ты ў камандзе: калі саб’ешся са сваёй партыі, усім прыйдзецца пачынаць занава. Але калі атрымліваецца – адчуваеш сябе дэталькай добра адладжанага механізма.

Над песняй “Ты помні” мне прыйшлося моцна “папацець”, бо ў ёй была самая складаная партыя. Пасля навагодніх святаў я кожны дзень займалася ў школе, развучваючы прыпевы і куплеты песні. Тады мне здавалася, што я не змагу гэта адолець. Але якая была радасць, калі мы сабраліся ўсе разам і сыгралі гэты твор! Пазней да нас далучыліся вакалісты, і зноў давялося прывыкаць: сачыць, каб было добра чуваць і музыку, і вакал. Мы столькі разоў ігралі гэту песню, што яна для мяне сапраўды стала любімай. І цяпер, калі мы сталі лаўрэатамі першай ступені ў конкурсе, я ганаруся намі. Дзякуй нашаму музычнаму кіраўніку за тое, што паверыў у нас”.

Алёна Шапурка: “У дзяцінстве я хацела іграць на барабанах, і мая мара збылася. За гэта я ўдзячна свайму педагогу Ірыне Лявонаўне Цыгель. Менавіта яна парэкамендавала мяне Валянціну Уладзіміравічу Палухіну як барабаншчыцу. Кіраўнік вакальна-інструментальнага ансамбля “Арэал” сабраў таленавітых, цікавых удзельнікаў. З імі заўсёды працуем весела, але і прадукцыйна. Я вельмі рада, што такім чынам магу займацца любімай справай”.

Наперадзе ў ансамбля нямала творчых перамог, а нам застаецца сачыць за поспехамі маладых людзей і знаёміцца з новымі кампазіцыямі ў іх выкананні.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Отвечает участковый. Кибербезопасность: основные правила

Вопрос: какая существует защита от кибермошенников? Отвечает участковый инспектор милиции Игорь Сокольник: – Кибербезопасть –…

5 часов ago

Прамая лінія і прыём грамадзян

4 чэрвеня з 11 да 12 гадзін намеснік начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага…

5 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Марыя Лішык: “Маладому пакаленню – дабрыні ў душы”

Чарговым прыпынкам “аўтаклуба” сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці стала вёска…

5 часов ago

Танцуй, гуляй, “Зецельскі фэст”!

Арганізатары свята сямейнага адпачынку падрыхтавалі для гасцей шмат прыемных сюрпрызаў, якія не канчаліся да позняга…

15 часов ago

Вячэрняя забаўляльная праграма: песні, рыцарскія баі, палёт на паветраным шары

Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае

17 часов ago