Развіццё авечкагадоўлі ў гаспадарках насельніцтва

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2019 года № 268 зацверджаны комплекс мераў па развіцці авечкагадоўлі ў Рэспубліцы Беларусь на 2019-2025 гады, у якой прадугледжана аказанне дзяржаўнай падтрымкі, у тым ліку ў выглядзе выплаты надбавак са сродкаў рэспубліканскага бюджэту да закупачных цэнаў на авечак і (або) воўны, якія закупляюцца ў насельніцтва арганізацыямі Белкааптаварыства, мясаперапрацоўчымі аргнізацыямі і холадакамбінатамі.

Згодна з пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2020 года № 6 “Аб надбаўках да закупачных цэнаў на сельскагаспадарчую прадукцыю, якая закупляецца ў насельніцтва, у 2020 годзе” памер надбавак да закупачных цэнаў за 1 кілаграм воўны, якая закупляецца арганізацыямі спажывецкай кааперацыі, складае 5,40 рубля, авечак жывой вагой, якіх закупляюць мясаперапрацоўчыя арганізацыі – 2,90 рубля.

Парадак выплаты надбавак да закупачных цэнаў на сельскагаспадарчую прадукцыю, якая закупляецца ў насельніцтва, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, здзяйсняецца ў адпаведнасці з інструкцыяй, якая зацверджана пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 4 красавіка 2018 года № 35.

Па стане на 18 мая 2020 года на адрас Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь даведкі аб сумах сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія неабходныя для выплаты насельніцтву надбавак да закупачных цэнаў на воўну і авечак жывой вагой, з указаннем у іх аб’ёмаў прадукцыі, якая закупляецца, з абласных выканаўчых камітэтаў не паступалі.

Алла ЛАМАКІНА,
намеснік міністра Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Аб занятасці насельніцтваі налічанай заработнай плаце работнікаў Дзятлаўскага раёна

У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…

6 часов ago

Прафарыентацыя. У гасцях у “Перамогі”, або Як нараджаецца раёнка

На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых…

6 часов ago

Што цэняць і чаго чакаюць маладыя беларусы?

Больш за тры сотні прадстаўнікоў розных рэгіёнаў краіны, у тым ліку дзятлаўчане, сёння прымаюць удзел…

6 часов ago

Моладзевыя навіны. “Асенні экспрэс”: прыгоды на планетах

У час канікулаў лагер “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы…

6 часов ago

Актуальны каментарый. Мы робім усё, каб стаць мостам для дыялогу

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Конус” РУП…

7 часов ago

МФК «ФСК Дятлово» одержал победу в товарищеском матче и готовится к турниру «Соседи»

В Новогрудке, в ФОК «Лидер», состоялся товарищеский матч между МФК «ФСК Дятлово» и МФК «Кореличи». Встреча…

8 часов ago