Дзятлаўшчына славіцца сваімі людзьмі, якія ўздымаюцца на п’едэстал у сферах спорту, навукі, культуры.

Аднак самымі важкімі становяцца ўзнагароды, якімі адзначаны дзятлаўчане-працаўнікі. Нядаўна чарговы медаль найвышэйшай вартасці “За працоўныя заслугі” ў скарбонку нашага раёна паклаў трактарыст-машыніст КСУП “Войневічы” Павел Сухецкі.

Круглы год ён не расстаецца з верным МТЗ-3220, цяпер займаецца перавозкай арганічнага ўгнаення, у сезон нарыхтоўвае кармы на спецыяльнай тэхніцы УЭС-2-280.

– Цяпер працую з прычэпам, па вясне буду араць і сеяць, – раскрывае мужчына каляндарны цыкл сваёй працы.

Для Паўла Сяргеевіча Дзятлаўшчына – малая радзіма. Ён нарадзіўся ў Лядзінах Войневіцкага сельсавета, пасля заканчэння Казлоўшчынскага прафтэхвучылішча прыйшоў працаваць механізатарам у мясцовую гаспадарку, на сваім месцы змог дасягнуць значных вытворчых поспехаў. Роднаму КСУП “Войневічы” ён прысвяціў 20 гадоў плённай працы. За стараннасць і выкананне паказчыкаў пару гадоў таму атрымаў новы трактар, а сёлета – дзяржаўную ўзнагароду, якая стала прыемнай нечаканасцю і добрым стымулам для новых дасягненняў.

Тут, у роднай гаспадарцы, чатырнаццаць гадоў таму мужчына знайшоў і сямейнае шчасце: сустрэў любімую жонку Вольгу Уладзіміраўну, якая прыехала сюды на адпрацоўку эканамістам і засталася ў калектыве. Яны атрымалі ад прадпрыемства дом, які праз некаторы час выкупілі, і цяпер разам на працы і дома, з’яўляючыся адзін аднаму радасцю і падтрымкай.

Жыццёвае крэда Паўла Сухецкага – да любой справы падыходзіць з душой і пазітывам, чаго ён і жадае ўсім работнікам сельскай гаспадаркі з нагоды надыходзячага прафесійнага свята. А яшчэ, каб вынікова працавалі, таксама атрымлівалі медалі і іншыя высокія ўзнагароды, шчасця, здароўя і дабрабыту і добрага настрою!

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб значэнні Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…

14 минут ago

За рулём камбайна – чалавек-эпоха

Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…

1 час ago

Александр Губко: от деревни Ходевляны до вершин медицинской науки

У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…

2 часа ago

Cоциальные работники обеспечены теплыми жилетами со светоотражающими элементами

С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…

2 часа ago

Александр Лукашенко в Могилевской области ознакомится с реализацией проектов в сфере АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…

2 часа ago

Мая Дзятлаўшчына. Адкрыты новы ФАП у вёсцы Руда Яварская

Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…

2 часа ago