“Куру, але я ж асцярожна…”

За 10 месяцаў гэтага года ў Гродзенскай вобласці зафіксавана 577 пажараў, у якіх загінулі 50 чалавек, 80 пажараў адбылося з-за непатушанай цыгарэты – яны забралі 15 людскіх жыццяў.

Пры гэтым найчасцей пажаранебяспечныя сітуацыі ствараюць самі людзі. А калі казаць пра пажары з-за непатушанай цыгарэты, то на момант узнікнення ўзгарання практычна 90 % загінулых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Нягледзячы на пастаянную прафілактыку, не мінула “цыгарэтная” праблема і Дзятлаўшчыну: з 19 пажараў ад пачатку года адзін – з-за тлеючага акурка. На гэты раз жыццё людзей уратаваў пажарны апавяшчальнік, але наступным разам так можа і не пашанцаваць.

Рэдакцыя газеты “Перамога” – пастаянны ўдзельнік прафілактычных рэйдаў МНС. І калі для ратаўнікоў гэта магчымасць навучыць і папярэдзіць насельніцтва, то для журналістаў – зразумець прычыны. Чаго толькі не пачуеш у адказ на простае пытанне: “Вы курыце?”! – “Куру, але ж я асцярожна…”, “Іншым разам лепш пакуру, чым паем”, “А чым яшчэ радаваць сябе тут, у вёсцы?”. Усё часцей цыгарэта становіцца для людзей нагодай адпачыць, супакойвальным сродкам, маленькай радасцю, лепшым сябрам або нават спаведнікам. Сумна, але п’янае курэнне – таксама ў ліку традыцыйных забаваў нашых грамадзян. Аднойчы надыходзіць момант, калі цыгарэта з сябра ператвараецца ў рабаўніка і забойцу. “Пранясе, абыдзецца, са мной такога не здарыцца”, – усё адно думаюць абывацелі, ігнаруючы довады ратаўнікоў і розуму. Іншым разам задумаешся: ці варта зноў і зноў папярэджваць тых, хто не хоча слухаць?

 

Аднак ратаўнікі не пакідаюць надзеі дастукацца да свядомасці людзей, адпраўляючыся ў чарговы прафілактычны рэйд у межах рэспубліканскай акцыі “Не прапальвай сваё жыццё”, якая праходзіць у Беларусі з 8 па 18 лістапада. Сёння іх маршрут супадае з траекторыяй руху аўтамагазіна: каля выязнога гандлю ёсць найбольшы шанц сустрэць мясцовых жыхароў.

У межах рэйда разам з інспектарам Дзятлаўскага РАНС Мікітам Кандратовічам мы завіталі ў вёскі Явар, Буйкі, Сверплевічы. Ён расказаў вяскоўцам аб небяспецы і наступствах п’янага курэння, уручыў памяткі па тэме акцыі і эксплуатацыі пячнога ацяплення.

– Акцыя “Не прапальвай сваё жыццё” накіравана на папярэджанне гібелі людзей на пажары пры курэнні, бо прычына кожнага пятага пажару – “п’яная” цыгарэта, – расказвае Мікіта Сяргеевіч. – У групе рызыкі найперш людзі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, але здараюцца выпадкі, калі гінуць звычайныя грамадзяне. У час такіх сустрэч тлумачу людзям, што трэба рабіць, каб не дапусціць трагедыі, нагадваю пра аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Гэта простая ў выкарыстанні недарагая рэч сапраўды можа выратаваць чалавечае жыццё.

Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях не спадзяюцца на шчаслівы выпадак. Яны давяраюць прыказцы, што вада камень точыць, а бесперапынная прафілактычная работа, нарэшце, дасць станоўчы вынік.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

9 часов ago

Для тых, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню

Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…

1 день ago

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

1 день ago

Немец Франц Райндль избран новым главой Международной федерации хоккея

Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…

1 день ago

У райвыканкаме вакцынаваліся ад грыпу

Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…

1 день ago

Новы транспарт – для школьнікаў Дзятлаўшчыны

Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…

1 день ago