«Памяць. Адзінства. Перамога» – шырокамаштабны абласны патрыятычны праект, які рэалізуецца ў рамках святкавання 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Праект служыць захаванню гістарычнай памяці аб ваенных дзеяннях Вялікай Айчыннай вайны і ўвекавечанні памяці яе герояў, ахвяраў, удзельнікаў.
Адным з накірункаў праекта з’яўляецца архіўна-даследчая работа па ўстанаўленні імёнаў, лёсаў, месцаў пахаванняў воінаў, а таксама мірных жыхароў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, і ўвекавечанне памяці аб іх.
Асноўную работу па знаходжанні і ўстанаўленні падзеяў ваенных гадоў на тэрыторыі Дзятлаўшчыны сумеснымі намаганнямі праводзяць супрацоўнікі Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, вядучы спецыяліст ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна, а таксама краязнаўцы Дзятлаўшчыны. Так, спецыялісты прапанавалі адкрыць адразу пяць памятных аб’ектаў на тэрыторыі раёна.
Цырымонія адкрыцця двух з іх прайшла 5 мая на тэрыторыі Дзятлаўскага і Жукоўшчынскага сельвыканкамаў.
Прадстаўнікі раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”, раённага камітэта ГА “БРСМ”, Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, старшыні Дзятлаўскага і Жукоўшчынскага сельвыканкамаў наведалі вёскі Муляры і Зачэпічы і ўсталявалі памятныя шыльды на месцах гібелі ўдзельнікаў вайны.
Старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Абрамчык адзначыла, што ў вёсцы Муляры на хутары Браніслава Гайдука, дзе вырашана размясціць памятную шыльду, у жорсткай сутычцы з фашыстамі 15 студзеня 1944 года загінулі партызаны-разведчыкі Руфім Чабатароў, Сяргей Зыкаў, Якаў Дваяшкін, Генадзь Ігнатовіч, якія дастаўлялі медыкаменты ў шпіталь на тэрыторыі Ліпічанскай пушчы. Імёны герояў не будуць забыты.
У вёсцы Зачэпічы ў гады Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала падпольная група, якая праводзіла дыверсіі на чыгунцы, здабывала зброю для партызан. У перастрэлцы з фашыстамі на ўездзе ў вёску загінулі М. Буйко і В. Валанцэвіч.
Удзельнікі сустрэчы ўсклалі кветкі да памятных аб’ектаў і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць аб загінулых і адначылі:
– Мы павінны заўсёды памятаць пра тых, хто набліжаў перамогу, ведаць, любіць, захоўваць сваю гісторыю і перадаваць будучым пакаленням.
Для атрымання больш шырокай інфармацыі пра падзеі, аб якіх нагадваюць памятныя шыльды, жыхары раёна і госці Дзятлаўшчыны могуць скарыстацца QR-кодамі, размешчанымі на кожнай з іх.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…