Некалькі год запар Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу  сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь праводзіць акцыю “Наш жывёлавод”.

Асноўная задача акцыі – развіццё жывёлагадоўлі і матэрыяльнае стымуляванне работнікаў па выніках дасягнення высокіх паказчыкаў прадукцыйнасці, захавання пагалоўя і павышэння якасці сельгаспрадукцыі.

З працаўнікамі сельскай гаспадаркі Дзятлаўскага раёна, якія заслугоўваюць самых цёплых слоў, самых высокіх узнагарод, сустрэліся начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Міхаіл Бабіна, начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці Васіль Гранкоўскі і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Яны падвялі вынікі работы гаспадарак за зімова-стойлавы перыяд 2019-2020 гадоў, абмеркавалі з работнікамі далейшыя планы, а таксама падзякавалі ім за плённую працу, павіншавалі са святамі, выказалі добрыя пажаданні і ўручылі падарункі.

За дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у жывёлагадоўлі на працягу зімова-стойлавага перыяду ўзнагароджаны падзякай Дзятлаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Яўген Дворык, галоўны заатэхнік ААТ “Граніт-Агра”; Іван Апанасік, галоўны ветэрынарны урач і Ірына Марук, заатэхнік-селекцыянер КСУП “Хвінявічы”; Алена Кароль, тэхнік-асемінатар КСУП “Русь-Агра”; Наталля Калодка, брыгадзір ў жывёлагадоўлі малочнатаварнай фермы “Таркачы” ААТ “Граніт-Агра”; Алена Бабко, брыгадзір у жывёлагадоўлі малочнатаварнай фермы “Круцілавічы” ААТ “Граніт-Агра”.

У ліку першых сёлета ўшанавалі работнікаў ААТ “Граніт-Агра” – звяно аператараў машыннага даення МТФ “Таркачы”. Летась працавіты і старанны калектыў дасягнуў даволі высокіх паказчыкаў.

Васіль Гранкоўскі павіншаваў жывёлаводаў са святамі, расказаў пра становішча сельскагаспадарчай галіны ў раёне, назваў гаспадаркі-перадавікі і іх дасягненні, пажадаў больш высокіх паказчыкаў вытворчасці. Лепшыя працаўнікі фермы – аператары машыннага даення, чые паказчыкі можна лічыць прыкладам:  Кацярына Варанюк, Святлана Кардаш, Данута Залучан, Марыя Шыкас, Галіна Ходар, Вольга Баброўская – атрымалі дыпломы і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК.

Усе аператары і даглядчыкі, загадчыкі ферм і слесары-наладчыкі, ветурачы і зоаветспецыялісты заслугоўваюць падзякі. Іх праца нялёгкая. Яны ўкладаюць у работу ўсё ўменне, вопыт, любяць сваю справу і адданыя ёй.

За добрасумленную працу, прафесіяналізм, адказнасць пры выкананні сваіх службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў у жывёлагадоўлі таксама ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі Таццяна Браніцкая, аператар машыннага даення МТФ “Круцілавічы” ААТ “Граніт-Агра”; Павел Глацько, аператар па адкорме буйной рагатай жывёлы фермы “Кажухоўцы” КСУП “Дварэц-Агра”;  Людміла Ляўкевіч, жывёлавод па дарошчванні цялят МТФ “Ёцавічы” КСУП “Войневічы”; Юлія Калюта, жывёлавод па вырошчванні цялята МТФ “Белагурна” КСУП “Белагурна”; Раман Саган, жывёлавод па вырошчванні цялятаў МТФ “Мядзвінавічы” КСУП “Слава працы”; Аксана Бортка, жывёлавод па дарошчванні цялят МТФ “Краглі” КСУП “Жукоўшчына”.

Як адзначыў Уладзімір Казак, лепшым за зімова-стойлавы перыяд 2019-2020 гадоў сярод сяльгаспрадпрыемстваў з’яўляюцца ААТ “Граніт-Агра” (галоўны заатэхнік Яўген Дворык), сярод малочнатаварных ферм з даільнай залай – МТФ “Таркачы”, а з лінейнай вытворчасцю – МТФ “Круцілавічы”.

Вольга ЮШКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

2 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

4 часа ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

5 часов ago

Первый укос трав проведен в Беларуси на 85% запланированных площадей

В Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1200 тыс. га, что составляет 85% от…

5 часов ago

О результатах контроля за работой УКСа по выполнению им функций заказчика

Комитетом государственного контроля Гродненской области при проверке одного из районных управлений капитального строительства, выполняющего функции…

5 часов ago

Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район ознакомится с развитием племенного животноводства

Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район Минской области ознакомится с…

6 часов ago