АСВОД Дзятлаўскага раёна прызнаны адным з лепшых у Гродзенскай вобласці па выніках работы за 2022 год, за што старшыні раённай арганізацыі Сяргею Шпакоўскаму быў уручаны Дыплом за трэцяе месца.

Як адзначыў Сяргей Іосіфавіч, АСВОД у Беларусі падтрымліваецца дзяржавай на самым высокім узроўні – ад падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў да тэхнічнай аснашчанасці выратавальных станцый і пастоў.

Так, на гарадскім пляжы ўстаноўлены інфармацыйны стэнд з правіламі бяспечных паводзінаў на вадзе, лаўкі, сметніцы і іншае. Ужо ў гэтым годзе завершаны праект па яго электрыфікацыі.

Акрамя гэтага, Сяргей Шпакоўскі расказаў аб эфектыўным узаемадзеянні таварыства з супрацоўнікамі Дзятлаўскага РАНС, раённай газеты, членамі ГА “БРСМ”.

– Работа ўсіх была скіравана на прафілактыку няшчасных выпадкаў і недапушчэнне гібелі людзей на вадзе. Упэўнены, толькі агульнымі намаганнямі можна зберагчы людскія жыцці, – падрахункаваў Сяргей Шпакоўскі.

Таццяна ГРЫЦУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации