6 мая ў райвыканкаме адбылася справаздачная сесія раённага Савета дэпутатаў 29 склікання пад кіраўніцтвам старшыні райсавета Аляксандра Бараноўскага.

З асноўным пытаннем – справаздачай Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў аб рабоце за 2024 год – выступіў Аляксандр Бараноўскі. – Падводзячы вынікі і аналізуючы зробленае ў мінулым годзе, варта адзначыць, што паўсядзённая дзейнасць мясцовых Саветаў дэпутатаў звязана з рашэннем шырокага спектра пытанняў палітычнага, сацыяльнага і эканамічнага характару, – падкрэсліў Аляксандр Станіслававіч. – Пры вялікай разнастайнасці напрамкаў дзейнасці сумарны вектар скіраваны на дасягненне галоўнай мэты мясцовага самакіравання – павышэнне ўзроўню якасці жыцця насельніцтва. Наколькі эфектыўна вырашаюцца задачы па дасягненні гэтай мэты, у многім залежыць ад персанальнай работы дэпутацкага корпуса. Сёння мясцовыя Саветы маюць больш магчымасцяў ажыццяўляць сваю дзейнасць на карысць грамадзян. Цесныя стасункі з выбаршчыкамі дазваляюць глыбей унікнуць у праблемы і патрэбы людзей, зірнуць на сітуацыю іх вачамі.

Структура выбарных органаў у Дзятлаўскім раёне прадстаўлена раённым Саветам дэпутатаў і дзевяццю сельскімі, адной з важнейшых формаў іх дзейнасці з’яўляюцца сесіі, дзе калектыўна вырашаюцца многія найбольш актуальныя пытанні, аднесеныя законам да кампетэнцыі Саветаў. У 2024 годзе праведзена 11 сесій, разгледжана 57 рашэнняў па важных стратэгічных напрамках развіцця раёна.

Падрабязна Аляксандр Бараноўскі спыніўся на рабоце раённага Савета дэпутатаў па інфармаванні насельніцтва і павышэнні прававой культуры грамадзян, патрыятычным выхаванні, дзейнасці сельскіх Саветаў дэпутатаў, электаральнай кампаніі, рабоце са зваротамі грамадзян, узаемадзеянні з моладзевым парламентам пры раённым Савеце дэпутатаў, удзеле дэпутацкага корпусу ў рабоце дыялогавых пляцовак, акцыях і мерапрыемствах, прымеркаваных да важных дзяржаўных святаў.

Ён акцэнтаваў увагу прысутных на важнасці такіх кірункаў дзейнасці, як навядзенне парадку на зямлі, работа з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2021 года № 116 “Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустуючымі дамамі”,  добраўпарадкаванне населеных пунктаў, акрэсліў значнасць ролі інстытута сельскіх старастаў, інфармацыйна-тлумачальнай работы сярод жыхароў, правядзення суботнікаў. Адным са спосабаў перадачы станоўчага вопыту ў гэтым кірунку назваў Дні сельскіх саветаў, з дапамогай якіх не толькі “прывіваецца мода” на прыгажосць, але і павышаецца матывацыя мясцовых уладаў і насельніцтва.

Значную ўвагу ў сваім выступленні старшыня раённага Савета дэпутатаў надаў пытанням занятасці і рабоце пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці ў рамках рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта № 3, прафілактыцы пажараў і іншых негатыўных з’яваў,  рабоце аглядавых камісій.

Напрыканцы Аляксандр Бараноўскі адзначыў, што шырокае выкарыстанне розных формаў работы мясцовага самакіравання дазваляе трымаць руку на пульсе грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця раёна, і такая работа будзе прадоўжана ў бягучым годзе.

У рамках работы сесіі таксама вырашаны і зацверджаны іншыя пытанні, вынесеныя на разгляд раённага Савета дэпутатаў.

Ірына СТЫРНІК  

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации