Паважаныя паляўнічыя, рыбаловы, а таксама аматары актыўнага адпачынку на прыродзе, памятайце пра меры бяспекі пры наведванні месцаў пакрытых густой расліннасцю:

– варта апранацца так, каб выключыць магчымасць запаўзання кляшчоў пад вопратку і на адкрытыя ўчасткі скуры, за каўнер, на валасы. Ногі павінны быць цалкам прыкрыты, спартыўныя трыко, штаны запраўлены ў шкарпэткі, абавязкова мець галаўны ўбор, доўгія валасы пажадана схаваць;

– праз кожныя 1,5 – 2 гадзіны неабходна праводзіць сама – і ўзаемаагляды верхняга адзення і адкрытых частак цела. Таксама неабходна выкарыстоўваць сродкі, якія адпуджваюць кляшчоў;

– не рэкамендуецца без асаблівай патрэбы залазіць у непраходныя гушчары нізкарослага хмызняку. Перамяшчаючыся па лесе, не зрываць галінкі – гэтымі дзеяннямі вы страсаеце кляшчоў на сябе.

Калі вы ўсё ж сталі “ахвярай” кляшча, тэрмінова звярніцеся ў медыцынскую ўстанову. Памятайце: самастойнае яго выдаленне можа мець небяспечныя наступствы.

У дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і яе структурных падраздзяленнях працуюць кругласутачныя тэлефоны “даверу”: 8(017) 3900000 (Мінск), 8(01562) 2-56-65 (Слонім), звярнуўшыся на якія вы можаце атрымаць адказ на пытанні прыродаахоўнай тэматыкі, пакінуць інфармацыю аб фактах парушэнняў.

Віталь МАРОЗ,
начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Школьны мерыдыян

Школьны мерыдыян

15 декабря, 2025
Останови беду!

Останови беду!

15 декабря, 2025
Прием граждан

Прием граждан

15 декабря, 2025

Похожие публикации