Увага: акцыя! Разам “Збяром дзяцей у школу”

У Дзятлаўскім раёне стартавала традыцыйная акцыя “Збяром дзяцей у школу” па аказанні дапамогі шматдзетным і іншым катэгорыям сем’яў у падрыхтоўцы дзяцей да 2025-2026 навучальнага года.

У рамках падпраграмы “Сям’я і дзяцінства” Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека” на 2021-2025 гады на атрыманне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі маюць права сем’і, якія гадуюць трох і больш дзяцей, – на кожнага навучэнца, які займаецца ва ўстанове агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) у Рэспубліцы Беларусь.

Гэта дапамога аказваецца за кошт сродкаў раённага бюджэту ў памеры 30 % бюджэта пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае на 1 жніўня каляндарнага года.

У гэтым годзе ўдзел у акцыі прымуць і атрымаюць аднаразовую матэрыяльную дапамогу 576 навучэнцаў, якія займаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) у Рэспубліцы Беларусь, з 274 шматдзетных сем’яў Дзятлаўскага раёна.

Для ўдзелу ў акцыі па аказанні дапамогі сем’ям з дзецьмі-школьнікамі плануецца прыцягнуць дадатковыя сродкі і патэнцыял прафсаюзных арганізацый і наймальнікаў, грамадскіх аб’яднанняў і рэлігійных канфесій. Асаблівая ўвага будзе нададзена аказанню дапамогі ў падрыхтоўцы да школы дзяцей з малазабяспечаных сем’яў, дзяцей-сірот і якія засталіся без апекі бацькоў, хлопчыкаў і дзяўчынак з інваліднасцю, а таксама прызнаных у сацыяльна ненадзейным становішчы.

Алена ЧАЙКОЎСКАЯ,
галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама
Таццяна СІЎКО,
метадыст Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Васіль Пяцюк: “Знойдзем кожнага хітруна”

Лета – час крыху расслабіцца, адпачыць ад некаторых клопатаў і абавязкаў. Але не ад уплаты…

2 часа ago

Вспышка у мангала: в Гродно ребенок получил ожоги

Вспышки паров бензина, ацетона, бензола, некоторых спиртов и эфиров нередко становятся причиной возгораний, в которых…

3 часа ago

ГрадусПлюс. Жыхары Горкі просяць аб дапамозе

Навядзенне парадку на зямлі – не толькі пра чысціню і прыгажосць, але і пра элементарны…

3 часа ago

Правила проезда железнодорожного переезда

Железнодорожный переезд – это место с особо высоким уровнем опасности, где от любого водителя требуется…

3 часа ago

В Дятлово стартовал турнир «Футбольные каникулы»!

15 июля на спортивных площадках города дан старт турниру по мини-футболу «Футбольные каникулы»! Теперь каждую…

3 часа ago

В Вороновском районе проходит семинар-совещание по итогам работы аграрной отрасли

В аг. Радунь Вороновского района с участием губернатора проходит семинар-совещание по подведегию итогов работы аграрной отрасли…

3 часа ago