Хвіліны душэўнасці. Дом, дзе жывуць любоў, цяпло, узаемаразуменне

У сям’і Ніны Млынарчык упершыню адбылося вялікае свята, на якое прыехалі ўсе яе родныя і прыёмныя дзеці.

Больш за 23 гады Ніна Адамаўна працавала матуляй-выхавальніцай і прыёмнай матуляй, выгадавала трох усынаўлёных і 15 прыёмных дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі.

У гэты дзень на падворку і ў доме гучалі дзіцячы смех, цёплыя размовы, а ў паветры смачна пахла ядой і дамашнімі пірагамі. У бацькоўскае гняздо прыехалі ўсе дзеці з Гродна, Мінска, Пружан, Мінскага раёна, іншых куткоў. За вялікім сямейным сталом былыя выхаванцы гаварылі шчырыя словы ўдзячнасці за жыццё ў коле сям’і, правільнае, дзесьці і строгае выхаванне. Усё гэта дапамагло ім вырасці годнымі, разумнымі, шчаслівымі людзьмі, стварыць свае сем’і і цяпер у любові гадаваць уласных дзяцей. Кожнаму чалавеку хочацца вяртацца ў родны дом, дзе яго любілі і падтрымлівалі. Такім месцам для ўсіх прыёмных дзяцей Млынарчыкаў стаў “цёплы” дом Ніны Адамаўны.

Прыёмная матуля расказала, што ўжо 10 яе падапечных стварылі ўласныя сем’і, атрымалі кватэры, будуюць дамы, яшчэ двое з’яўляюцца навучэнцамі сярэдніх спецыяльных установаў. Усе дзеці часта тэлефануюць, дзеляцца сваімі поспехамі і планамі. Для кожнага з іх Ніна Адамаўна заўжды знаходзіць патрэбныя шчырыя словы падтрымкі і мудрыя парады, прыёмная матуля ганарыцца, што ўсе яны выраслі добрымі людзьмі.

На пытанне, аб галоўным прынцыпе ў выхаванні прыёмных дзетак, Ніна Адамаўна ўпэўнена адказвае: “Гэта ўстанаўленне кантакту і любоў. Выхаванне хлопчыкаў і дзяўчынак, якія засталіся без бацькоўскай апекі, – складаная справа, і тут надзвычай важна быць шчырым, да кожнага адшукаць падыход, размаўляць і ўласным прыкладам паказваць, як будуюцца адносіны ў сям’і і грамадстве”.

Ніна Млынарчык лічыць, што сэнсам яе жыцця заўжды было і застаецца выхаванне дзяцей, магчымасць па крупінках дарыць ім радасць жыцця ў сям’і.

На цёплае дамашняе свята вялікай сям’і завіталі таксама прадстаўнікі аддзела адукацыі райвыканкама Алена Чайкоўская і Марына Сербін, якія падзякавалі Ніне Адамаўне за прафесійны клопат пра дзяцей, станоўчы шматгадовы вопыт іх выхавання, падтрымку.

Прыёмная сям’я – гэта дом для шчасця і месца, дзе саграваюцца дзіцячыя сэрцы, пануюць любоў і сямейная пяшчота – самыя лепшыя выхавальнікі для дзяцей-сірот.

Усе, хто таксама марыць стварыць прыёмную сям’ю, каб дарыць хлопчыкам і дзяўчынкам, якія засталіся без бацькоўскай апекі, шчасце і цяпло сямейнага ачага, могуць звяртацца ў аддзел адукацыі райвыканкама па тэлефоне 6-41-45 або ў сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава – 6-15-25.

Ірына СТЫРНІК
Фота сям’і Млынарчыкаў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

42 минуты ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

52 минуты ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

2 часа ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

3 часа ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

3 часа ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

6 часов ago