Сёлета сваю 90-ю вясну сустракае наша зямлячка Яўгенія Камянецкая з вёскі Цецеравец.

З гэтай адметнай датай у рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь”, які рэалізуецца ў нашым раёне сектарам пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, юбілярку павіншавалі артысты Ірына Бакшук і Чэслаў Свіб, прыемны падарунак ад раённага савета ветэранаў уручыў Міхаіл Губар. І нават “нябесная канцылярыя” паклапацілася, каб нішто не азмрочвала гэтай сустрэчы – дзень выдаўся ясным і сонечным, а ў дагледжаным кветніку распусціліся нарцысы і рознакаляровыя цюльпаны.

Сваіх родных на свята Яўгенія Якімаўна чакала крыху пазней, у выхадныя дні, а пакуль прымала шчырыя віншаванні і вясёлыя песні ад артыстаў. Яны зычылі юбілярцы здароўя і бадзёрасці духу, а таксама – дачакацца яшчэ і 100-га юбілею.

Імянінніца расказала гасцям гісторыю свайго жыцця і падзялілася ўласным сакрэтам даўгалецця. Увесь яе лёс быў звязаны з гэтым маляўнічым куточкам – вёскай Цецеравец: тут нарадзілася, тут з мужам Мікалаем выгадавалі трох сваіх дачок.

Дзяцінства Яўгеніі Якімаўны выдалася нялёгкім, апаленым Вялікай Айчыннай вайной. У бацькоўскай сям’і іх гадавалася чацвёра, Жэня была малодшай, але адукацыі амаль не атрымала – трэба было працаваць, жылі бедна. Спачатку дзяўчынка хадзіла пасвіць кароў, некаторы час – у гаспадара з вёскі Моўчадзь. Памятае, як ужо ў гады ваеннага ліхалецця ў родную вёску наехалі немцы, і матуля сказала ім з братам Мішам бегчы ў поле. У той дзень уратаваліся, але пазней, пасля акупацыі, Міхаіла прызвалі ў войска, з фронту ён не вярнуўся.

Пасля вайны Яўгенія Якімаўна працавала ў калгасе на розных участках: і ў паляводстве, і даяркай. У мужа былі залатыя рукі: ён пабудаваў дом, здатна майстраваў гаспадарчыя прылады, а Яўгенія старалася ствараць прыгажосць у пакоях – ткала дарожкі, выразала з паперы фіранкі, умела вязаць кручком і на спіцах. Яна доўгі час сама выпякала хлеб, а для дзяцей, каб хутчэй прыгатаваліся, – паламянкі (пышкі з хлебнага цеста, якія пякуцца на патэльні).

Простыя дамашнія стравы і паўсядзённая праца, як лічыць Яўгенія Якімаўна, – гэта і ёсць складальнікі “рэцэпта” яе даўгалецця.

Сучаснаму маладому пакаленню юбілярка таксама жадае, каб яны не ленаваліся, жылі ў радасці і добрым настроі, а над іх галовамі заўсёды былі чыстае мірнае неба і цёплае сонейка.

Ірына СТЫРНІК     

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Могилевской области ознакомится с реализацией проектов в сфере АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…

17 минут ago

Мая Дзятлаўшчына. Адкрыты новы ФАП у вёсцы Руда Яварская

Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…

40 минут ago

Актуальны каментарый. Час перайсці ад словаў да спраў

Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік…

6 часов ago

Дзятлаўшчына маладая. Упэўнены старт – на малой радзіме

Ці ёсць перспектывы ў вёсцы? Аб гэтым варта спытацца ў маладых спецыялістаў раёна, якія прыходзяць…

7 часов ago

Игорь Жук: «Для будущих поколений модель коллективной ответственности станет залогом стабильного и безопасного мира»

Такое мнение выразил член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Игорь Жук, комментируя выступление Главы…

7 часов ago

Абараніце сябе – спыніце дыялог

Лічбавыя тэхналогіі трывала ўвайшлі ў паўсядзённае жыццё. З імі камфортна, аднак не варта забываць пра…

8 часов ago