Анастасія Жамайтук – зорачка на небасхіле лідарства

Дыпломам ІІ ступені за выступленне ў Гродне на абласным этапе VII Рэспубліканскага агляду-конкурсу “Лідар года-2022” у намінацыі “Лідар” заваявала наша зямлячка – сёлетняя выпускніца Гезгалаўскай сярэдняй школы, член моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў Анастасія Жамайтук.

Як расказала педагог-арганізатар установы Наталля Ліцкевіч, шлях Анастасіі да поспеху быў даволі складаным, бо на абласной сцэне спаборнічалі лідары з 19 раёнаў Прынёмання.

У абласным цэнтры Анастасія Жамайтук прайшла творчыя іспыты па некалькіх намінацыях: расказала пра сябе, прадстаўляючы візітоўку “Лідар будучыні”, прывезла матэрыялы для завочнага задання “TikTok-партфоліа”, у блоку “Талент” разам з групай падтрымкі парадавала гледачоў песенным нумарам, падрыхтаваць які дапамагла педагог школы Наталля Капковіч, не менш спадабаўся журы праект Анастасіі “Inno-соцыум”, скіраваны на адраджэнне культуры малой радзімы і арганізацыю новых формаў баўлення вольнага часу для моладзі. Задумка праекта – у Год гістарычнай памяці арганізаваць у Дзятлаве рэканструкцыю Радзівілаўскага балю для школьнікаў і дарослых. Рыхтавацца да творчых выпрабаванняў Анастасіі дапамагалі спецыялісты Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, педагогі Гезгалаўскай сярэдняй школы, члены моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў і яго кіраўнік Ірына Мішчанка, а таксама група падтрымкі.

– Мы вельмі задаволены дыпломам Анастасіі Жамайтук, – падкрэсліла Наталля Ліцкевіч. – У конкурсе “Лідар года” яна ўдзельнічала і раней, аднак трапіць на абласны этап ні разу не ўдавалася, сваім сёлетнім поспехам і другім месцам у рэгіёне наша выпускніца “паставіла важкую кропку” свайго знаходжання ў школе. Анастасія – прыроджаны лідар, якому падабаецца быць у цэнтры ўвагі, весці за сабой людзей, папулярызаваць і рэалізоўваць ініцыятывы, у яе цудоўная каманда, бо дзяўчына ўмее згуртаваць вакол сябе людзей, яна ўпэўненая ў сабе і ўмее “ўсяляць” упэўненасць у іншых, для Анастасіі характэрны і такія лідарскія якасці, як сабранасць у патрэбны момант, адкрытасць усяму новаму, захопленасць выбранай справай, яна стрэсаўстойлівая і пазітыўная.

Напрыканцы ад сябе асабіста і ўсіх, хто дапамагаў Анастасіі Жамайтук, я хачу пажадаць ёй, каб памятала свае карані, людзей, якія дапамаглі расправіць крылы, і каб у будучым абавязкова заззяла яркай зорачкай не толькі на абласным, але і на рэспубліканскім небасхіле лідарства. Мы ўпэўнены, што менавіта такія актыўныя і таленавітыя маладыя людзі, як Анастасія, павінны быць у саставе рэспубліканскага моладзевага парламента, у нашай зямлячкі для гэтага ўсё ёсць. Таму – толькі наперад!

Ірына СТЫРНІК    

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

За рулём камбайна – чалавек-эпоха

Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…

54 минуты ago

Александр Губко: от деревни Ходевляны до вершин медицинской науки

У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…

1 час ago

Cоциальные работники обеспечены теплыми жилетами со светоотражающими элементами

С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…

1 час ago

Александр Лукашенко в Могилевской области ознакомится с реализацией проектов в сфере АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…

2 часа ago

Мая Дзятлаўшчына. Адкрыты новы ФАП у вёсцы Руда Яварская

Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…

2 часа ago

Актуальны каментарый. Час перайсці ад словаў да спраў

Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік…

8 часов ago