У вытворчасці Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта знаходзіцца крымінальная справа па факце хуліганскіх дзеянняў, учыненых у пачатку лістапада 2017 года грамадзянкай М. і непаўналетняй А., якія беспрычынна ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна пабілі трох непаўналетніх дзяўчат — навучэнак Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Пацярпелым былі нанесены розныя цялесныя пашкоджанні. У момант учынення злачынства абедзве абвінавачаныя знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Свае паводзіны яны растлумачылі “гарачым” характарам і жаданнем праявіць
сябе. Крымінальная справа падрыхтавана для перадачы ў суд, віна абедзвюх
абвінавачаных даказана. Непаўналетняя А. знаходзіцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, яе старэйшая “сяброўка” раней ужо прыцягвалася да крымінальнай адказнасці.

Абвінавачаным пагражае ад аднаго да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Арцём АНТОНЧЫК,
следчы Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации