Штогод 1 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца Дзень пажылых людзей. Гэта добрае і светлае свята, у якое мы акружаем асаблівай увагай людзей залатога ўзросту.

У нашым раёне стала добрай традыцыяй, якая ідзе з ініцыятывы раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і галіновага савета ветэранаў працы, у гэты дзень ушаноўваць ветэранаў педагагічнай працы. Сёлета святочная сустрэча адбылася ў сярэдняй школе № 3 імя І. Ю. Філідовіча горада Дзятлава.

Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі:

– Гэта дзень людзей залатога ўзросту, вопытных і смелых. І хоць не стаіце вы сёння каля школьнай дошкі, заняты другімі праблемамі, выхоўваеце сваіх унукаў, магчыма, праўнукаў, але ж у душы застаяцеся настаўнікамі назаўжды. Хочацца пажадаць вам моцнага здароўя, сямейнага дастатку, радасці ад сваіх родных, мірнага неба, каб на душы заўсёды было светла і лёгка.

Эстафету віншаванняў падтрымала начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская:

– Я вельмі рада сёння бачыць вас, хвалююся, таму што тут прысутнічаюць і мае настаўнікі, якія дапамагалі мне на маім шляху, накіроўвалі. Я дзякую ўсім вам за супрацоўніцтва і дапамогу, за ваш вопыт і жыццёвую мудрасць, за працу з цярпеннем, за тое, што гэта толькі вам магчыма – быць сапраўдным педагогам.

Яна пазнаёміла гасцей свята з тымі дасягненнямі і перамогамі, якімі можа пахваліцца сёння сістэма адукацыі раёна, адзначыла неацэнную дапамогу ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановаў адукацыі раённага выканаўчага камітэта. Пажадала педагогам-ветэранам клопату і ўвагі дарагіх людзей, асабістага сямейнага шчасця, каб радавалі поспехі дзяцей і ўнукаў, лепшых дзён без спешкі і турбот, стрэсаў і трывог, падзякавала Станіславу Фабішэўскаму за зараджэнне і падтрыманне тых традыцый, якія захоўваюцца і памнажаюцца і цяпер.

– У гэты святочны сонечны дзень наша сустрэча напоўнена школьнымі ўспамінамі, цеплыней, дабрынёй, – адзначыла  старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі Тамара Юранкова, пажадала ўсім дабра, моцнага здароўя, аптымізму на доўгія гады.

Словамі самых цёплых пажаданняў былі напоўнены віншаванні ветэранаў-юбіляраў з іх 60, 70, 80-годдзем. Сярод іх сёлета і юбіляр з самай важкай датай – 90 год споўнілася ветэрану педагагічнай працы Надзеі Лазоўскай.

– Многае забывае чалавек, многае сціраецца з яго памяці, праходзяць гады, блякнуць успаміны аб дзяцінстве і юнацтве, але памяць аб любімых настаўніках нападуладна часу, – упэўнены вядучыя сустрэчы.

Кветкі, музычныя падарункі і добры настрой дарылі гасцям навучэнцы і педагогі школы. А яшчэ зала поўнілася добрымі ўспамінамі, сардэчнымі прызнаннямі, шчырымі ўсмешкамі і кампліментамі.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации