Уладзіслаў Татарыновіч правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

12 верасня на Гродзеншчыне прайшоў Адзіны дзень прыёма грамадзян членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання.

У Дзятлаве асабісты прыём правёў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзіслаў Татарыновіч.

На прыёме прысутнічалі старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, намеснік старшыні Дзмітрый Баравік, намеснік галоўнага доктара Дзятлаўскай ЦРБ Алена Якубоўская.

Да сенатара звярнулася дзятлаўчанка з пытаннем добраўпарадкавання тэрыторыі, прылеглай да яе домаўладання, і пытаннем аховы здароўя. Уладзіслаў Вікенцьевіч па абодвух пытаннях даў тлумачэнні ў час прыёму, адзначыў, што іх разглядам зоймуцца спецыялісты профільных арганізацый і ведамстваў Дзятлаўскага раёна. Пытанні будуць узяты дэпутатам на кантроль.

– Асабістым прыёмам грамадзян членамі Савета Рэспублікі надаецца асаблівая ўвага, – адзначыў Уладзіслаў Татарыновіч. – У час зваротаў, якія паступаюць да нас у працэсе работы, выязных прыёмаў грамадзян і прыёмаў непасрэдна ў Савеце Рэспублікі ўзнімаюцца пытанні, якія патрабуюць разгляду, увагі і вырашэння. У сваю чаргу, гэта неабходна, каб мы разумелі актуальнасць заканатворчай работы ў нашай краіне. Любы закон у першую чаргу павінен вырашаць актуальныя пытанні нармальнай жыццядзейнасці грамадзян Беларусі. Сённяшні зварот закранаў тэму добраўпарадкавання. Спецыялісты разгледзяць пытанне, па выніках чаго будзе прынята рашэнне. У час наведвання горада Дзятлава у мяне склалася ўражанне, што тут надаецца вялікая ўвага пытанням добраўпарадкавання. Можна толькі парадавацца, што дзятлаўчане маюць магчымасць ездзіць па чыстых вуліцах, хадзіць па дагледжаных тратуарах, мець дастойныя ўмовы для жыцця ў родным горадзе.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

10 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

10 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

11 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

11 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

12 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago