Участкі пачалі працаваць. Прысутнічаюць наглядальнікі ад ОБСЕ

У 8 гадзін раніцы па ўсёй нашай краіне адкрыліся выбарчыя ўчасткі для галасавання за кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: усяго – 5831 участак, у тым ліку 24 – на Дзятлаўшчыне.

Да адкрыцця ў 8 гадзін усё было падрыхтавана на Чырвонаармейскім выбарчым участку № 11. Камісія – у поўным складзе, апячатана і ўсталявана урна для бюлетэняў, пераносныя урны для галасавання на даму, раскладзены спісы выбаршчыкаў, бюлетэні, гатовы кабінкі.

На гэтым участку прысутнічаюць і сочаць за ходам выбараў наглядальнікі ад ОБСЕ – з Харватыі і Расіі.

На ўчастку для галасавання № 11, які размешчаны ў першай дзятлаўскай школе, 1600 выбаршчыкаў. 18 чалавек галасуюць упершыню.

На ўчастак, як толькі ён адкрыўся, прыйшла першай прагаласаваць пенсіянерка Алена Міхайлаўна Лукіянец. Па даўняй традыцыі першаму наведвальніку ўчастка старшыня выбарчай камісіі Людміла Міхайлаўна Канавалік уручыла падарунак. Сувеніры падрыхтаваны і тым выбаршчыкам, хто галасуе ўпершыню.

– Я прагаласавала за таго дэпутата, на якога спадзяюся, – зазначыла Алена Лукіянец. – Мяркую, што ён будзе думаць пра нас, старацца нам дапамагчы. Спадзяюся, што яго клопаты будуць скіраваны на нас, людзей у гадах, пенсіянераў.

На гэтым участку да паслуг наведвальнікаў гатовы і буфет. Ён, як і ўчастак, адкрыўся ў 8 гадзін.

 

Іна ЯЎСЕЙЧЫК

administrator

Recent Posts

Финал конкурса «Семья года» покажут сегодня в телеэфире

Телеверсию финального этапа VII республиканского конкурса "Семья года", проходившего во Дворце спорта в Минске 10…

18 часов ago

Стратегические цели в сельском хозяйстве до 2030 года назвали в Минсельхозпроде

Стратегические цели на 2026-2030 годы определены государственной программой "АПК будущего". В их числе - производство…

19 часов ago

На сельскагаспадарчым кірмашы ў Казлоўшчыне (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

2 дня ago

Сельскагаспадарчы кірмаш у Гезгалах (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

2 дня ago

«Перамога» наводзіць парадак

Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…

2 дня ago

Ведае ўчастковы. Як пакараюць за пашкоджанне аўтамабіля?

Пытанне: выйшаў раніцай на вуліцу і знайшоў на сваім прыпаркаваным каля дома аўтамабілі шматлікія пашкоджанні…

2 дня ago